Рады вітаць Вас на сайце Дома-музея Якуба Коласа!

лагатып

...Непадалёк ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім панадворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць утульны дом. Тут на працягу апошніх гадоў свайго жыцця жыў і працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны. З 1959 года дом Коласа з’яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем, дзе клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Наведванне музея Якуба Коласа паспрыяе не толькі бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўзвышэнню таго, хто зойдзе ў гэты гасцінны Дом, дзе і цяпер жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто працуе ў галіне мастацкага слова, любіць, шануе вялікі талент Песняра.
 
Падарункі ад музея 🎁

Сябры! 2024 год з’яўляецца важным годам у гісторыі дома Песняра, бо ў гэтым годзе мы адзначаем юбілей музея - 65 гадоў з адкрыцця першай экспазіцыі 🙌🏻

У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго года, дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа дорыць падарункі сваім дарагім гасцям! Усім наведвальнікам, каму ў 2024 годзе спаўняецца 65 гадоў, дом Коласа дорыць бясплатнае наведванне музея пры прад’яўленні пашпарта 🫶🏻
А наперадзе нас чакае яшчэ шмат падарункаў і розыгрышаў. Святкуем юбілейны год разам! 🤍

 

 

Шаноўныя наведвальнікі! Для Вас мы падрыхтавалі анкету з мэтай выяўлення Вашай рэакцыі на паслугі, якія аказвае музей. Спасылка на гугл-форму тут  Анкета для наведвальнікаў аб якасці паслуг

 

 

29 красавіка 2024 года а 17.00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі «Шаржы на класікаў».

На вядомых нам партрэтах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў – Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Янкі Маўра, Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Лужаніна і іншых – тых партрэтах, якія мы прывыклі бачыць у падручніках і кнігах, яны звычайна паказаны сталымі і сур’ёзнымі, такімі, якімі і сапраўды павінны выглядаць майстры пяра.

На часовай экспазіцыі наведвальнікі ўбачаць іх зусім іншымі – жартаўлівымі, смешнымі і па-сяброўску іранічнымі. На часовай экспазіцыі, якая аб’яднала матэрыялы не толькі з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, але і з Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага архіва літаратуры і мастацтва, Беларускага Саюза мастакоў, будуць прадстаўлены шаржы на вядомых дзеячаў беларускай літаратуры такіх мастакоў, як Я. Кашкель, Б. І. Антаноўскі, І. Ігін, А. В. Волкаў, Дз. М.  Красільнікаў, С. Р. Раманаў, Г. Дакальская, Я. М. Ганкін, М.А. Малевіч, К.С. Елісееў, Ц-Г. Кіпніс, а таксама іншыя цікавыя матэрыялы з фондаў музеяў.

Экспазіцыя арганізавана сумесна з навукова-метадычным часопісам «Роднае слова», дзе на працягу апошніх гадоў ажыццяўляецца праект «У анталогію беларускага шаржу». Дзякуючы яму ўпершыню ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва сур’ёзна распавядаецца пра жанр з «несур’ёзнай» рэпутацыяй, а дзясяткі выяў вернуты ў навуковы зварот.

 

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэлефон для даведак: 8 017 270 17 02

Афіцыйны сайт музея: www.kolasmuseum.by

 

 

 
 

 

 

 

 

Музей Якуба Коласа падрыхтаваў прэзентацыю відэафільма трохмернай мадэлі дома па Вайсковаму завулку, 3 ў г. Мінску, у якім жыў Якуб Колас з 1927 па 1941 гг. выканана на падставе архіўна-бібліяграфічных вышуканняў. Разам з архітэктурна-канструктыўнымі асаблівасцямі дома зроблена мастацкае аднаўленне фрагмента гарадскога асяродка 20 – 30-х гг. 20 ст., у якім знаходзіўся дом. Адноўлена частка гарадскога ландшафту, планіровачная структура, архітэктурныя дамінанты, выканана гіпатэтычнае аднаўленне шэраговай гарадской забудовы, што стварае непаўторную атмасферу даваеннага Мінска. Аўтар ідэі праекта - Аляксандр Храмы, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, выканаўца - Ахрэм Белабровік, архіўна-бібліяграфічныя вышуканні - Антон Астаповіч, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Павел Растоўцаў, калекцыянер, член Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, кансультацыі - Васіліна Міцкевіч, галоўны захавальнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Марыя і Вера Міцкевіч, унучкі Якуба Коласа. Поўную версію відэафільма глядзіце ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
 
 

 

 Шаноўныя сябры! Шчыра запрашаем вас на музейна-педагагічны занятак "Пішу як Колас"

У праграме:

- расповяд пра гісторыю ўзнікнення пішучай машынкі,

- друк на машынцы самога Алеся Адамовіча,

- майстар-клас па каліграфіі,

- вывучэнне асаблівасцей рукапісаў і почарка Я. Коласа,

- напісанне чарніламі "Ліста да Коласа",

- а таксама гульні, конкурсы, віктарыны, прызы.

Кошт - 5 руб. з чалавека.

 

 
 
Паважаныя наведвальнікі! Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што 2 студзеня 2023 г.уступаюць у сілу змены, унесеныя ў Артыкул 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". У сувязі з гэтым падача электронных зваротаў будзе магчымая толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб - інтэрнэт-рэсурсу
обращения.бел
 

                           

                                                                                                                      

                                                                

 

Ацаніце нас на партале якасці паслуг!

Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці http://xn----7sbgfh2alwzdhpc0c.xn--90ais/  дае даступны спосаб для грамадзян выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва дзяржаўнымі арганізацыямі, што садзейнічае павышэнню якасці аказання дзяржаўных паслуг.

Рэйтынг, які фарміруецца на аснове гэтых адзнак, стварае дадатковы стымул для паляпшэння якасці нашай работы.

Установу «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа» на партале можна знайсці любым зручным для Вас спосабам:

- з дапамогай пошукавага радка (ключавыя словы "музей Якуба Коласа")

- У пераліку арганізацый

- на карце (раздзел «Рэйтынг»)

- па сферах жыццядзейнасці і катэгорыям (Культура)

-выкарыстоўваючы QR-код

 
 

 

 

 
 
 
 
 
 
 

https://www.godedinstva.by

Праект "Віртуальная галерэя памяці"image widget

Наведвальнікам

 

Час працы

Музей працуе: з панядзелка па суботу з 10.00 да 18.00.
Выходны дзень - нядзеля!

Кошт на паслугі музея:

Наведванне асноўнай экспазіцыі:

Школьнікі – 3,50 руб.

Навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ ‒ 4,00 руб.

Дарослыя – 6,50 руб.

Сям’я (3-4 чалавека) – 10, 00 руб.

 

Экскурсійнае абслугоўванне:

Дарослыя ў складзе групы (5 ‒ 20 чал.) – 10,00 руб.

Дарослыя індывідуальныя наведвальнікі (1 ‒ 4 чал.) – 7,00 руб

Школьнікі, навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ (5 ‒ 20 чал.) – 8,00 руб.

Школьнікі, навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ (1 ‒ 4 чал.) – 5,00 руб.

 

Кошт уваходнага квітка на экспазіцыю ў ільготны дзень (апошні панядзелак месяца):

Школьнікі, навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ – 0,50 руб.

Дарослыя – 1,00 руб.

 

Лекцыя:

Усе катэгорыі наведвальнікаў – 1,00 руб.

Дэманстрацыя кантэнту віртуальнай рэальнасці з выкарыстаннем сэнсарных тэхналогій (фармат 3Д) «Мінск Коласа ў 30-я гг. ХХ ст.» - 1,50 руб.

 

Часовыя экспазіцыі, створаныя на аснове ўласных музейных фондаў:

Для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 1,00 руб.

 

Куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі, створанай на аснове ўласных музейных фондаў:

для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 5,00 руб.

 

Тэатралізаванае прадстаўленне па казках Якуба Коласа:

Школьнікі – 3,50 руб.

 

Інтэрактыўныя музейна-педагагічныя праграмы, майстар-класы, квэсты і гульні («Я – міністр грыбной гаспадаркі», «Пішу як Колас», «Гэта – наша насценгазета», «А вось як будзеце вучыцца, то можна сэнсу і дабіцца» «Таямніцы дома Песняра», «Жыццё па Коласу», «У пошуках страчанага часу»):

Школьнікі – 5,00 руб.

 

Інтэрактыўныя праграмы

(вяселле, дзень народзінаў, выпускны баль) – 200,00 руб.

 

Творчыя і адукацыйныя праекты музея:

«Простыя словы» – 6,50 руб.

«На Акадэмічнай» - 15,00 руб.

«Творчая лабараторыя “Тэатр + музей”» - 20,00 руб.

 

«Літаратурнае чаяванне»:

кошт уваходнага квітка з 1 наведвальніка – 20,00 руб.;

кошт уваходнага квітка на групу з 6 наведвальнікаў - 100,00 руб.

 

Выраб копіі гістарычных апублікаваных дакументаў з фондаў музея на папяровым носьбіце А4, за 1 ліст дакумента:

для фізічных асоб – 5,00 руб.;

для юрыдычных асоб – 10,00 руб.

 

Выраб копіі гістарычных апублікаваных дакументаў з фондаў музея ў электронным варыянце, за 1 ліст дакумента:

для фізічных асоб – 3,50 руб.;

для юрыдычных асоб – 6,50 руб.

 

Навукова-даследчая праца з рарытэтнымі (рэліквійнымі) экспанатамі музея ў памяшканні фондасховішча, за 1 ліст дакумента:

для фізічных асоб – 15,00 руб.;

для юрыдычных асоб – 30,00 руб.

 

Напісанне сцэнарыяў па тэме жыцця Якуба Коласа для правядзення літаратурных святаў, для юрыдычных асоб, 1 старонка А4 – 10,00 руб.

 

Фотаздымак 1 унікальнага прадмета (1 дакумента) з фондаў музея для фізічных і юрыдычных асоб – 15,00 руб.

 

Тэле-,відэа-, кіназдымкі, 1 гадзіна:

для фізічных асоб – 150,00 руб.;

для юрыдычных асоб – 500,00 руб.

 

Індывідуальная вусная кансультацыя па тэме жыцця і творчасці Якуба Коласа працягласцю 1 акадэмічная гадзіна:

для фізічных асоб – 8,00 руб.;

для юрыдычных асоб – 10,00 руб.

 

Кошт уваходнага квітка на экспазіцыю ў філіялах музея:

«Акінчыцы»:

Школьнікі – 2,00 руб.

Навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ – 3,00 руб.;

Дарослыя – 4,00 руб.

 

«Альбуць»:

Школьнікі – 2,00 руб.

Навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ – 3,00 руб.;

Дарослыя – 4,00 руб.

 

«Ласток»:

Школьнікі – 1,00 руб.

Навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ – 2,00 руб.;

Дарослыя – 3,00 руб.

 

«Смольня»:

Школьнікі – 2,00 руб.

Навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ – 3,00 руб.;

Дарослыя – 4,00 руб.

 

У філіяле «Смольня» кожны аб’ект (літаратурны музей, мемарыяльная хата) аплочваецца асобна.

Экскурсійнае абслугоўванне:

Дарослыя ў складзе групы (5 ‒ 20 чал.) – 10,00 руб.

Дарослыя індывідуальныя наведвальнікі (1 ‒ 4 чал.) – 6,00 руб

Школьнікі, навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ (5 ‒ 20 чал.) – 8,00 руб.

Школьнікі, навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ (1 ‒ 4 чал.) – 5,00 руб.

 

Пры правядзенні музеем сумесных мерапрыемстваў i часовых экспазіцый з іншымі юрыдычнымі i фізічнымі асобамі на камерцыйнай аснове кошт білетаў устанаўліваецца на дагаворных умовах.

Згодна з п. 4 арт.164 «Кодекса аб культуры Рэспублікі Беларусь» ад 20.07.2016 № 413-3 музеі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць наведвальнікам музея не радзей за адзін раз у месяц у дзень, вызначаны музеем, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, права бясплатнага (ільготнага) наведвання музея для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, а інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, грамадзянам, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, шматдзетным сем’ям, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна- тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнікам – пастаянна.

Згодна з абзацам шостым часткі першай артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2010 г. №197-3 «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў» (рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2022 года №214-3 «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя, донарства крыві і яе кампанентаў») прадастаўляць права бясплатнага наведвання музея для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, донару, узнагароджанаму нагрудным знакам адрознення Міністэрства аховы здароўя «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь».

Згодна Пагадненню аб супрацоўніцтве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.09.2022 года прадастаўляецца бясплатнае наведванне школьнікам і навучэнцам ліцэяў і каледжаў па пярэдняму запісу кожную апошнюю сераду да 31.12.2024 года.


Заўсёды рады бачыць вас у Доме Песняра! 

 

Згодна з п. 4 арт.164 «Кодекса аб культуры Рэспублікі Беларусь» ад 20.07.2016 № 413-3 музеі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць наведвальнікам музея не радзей за адзін раз у месяц у дзень, вызначаны музеем, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, права бясплатнага (ільготнага) наведвання музея для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, а інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, грамадзянам, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнікам – пастаянна.

Асоба, адказная за аказанне ситуяцыйнай дапамогі инвалідам - загадчык навукова-асветніцкага аддзела Наважылава Вольга Яўгеньеўна. Тэл. 270-17-02

Кантакты

Адрас музея:
вул. Акадэмічная 5, г. Мінск

Замова экскурсій: +375 17 270-17-02
Каса: +375 17 378-91-96
Прыёмная: +375 17 270-19-40
Е-mail: info@kolasmuseum.by

 

 

 

 

 

 

 

 

НАШ ІНФАРМАЦЫЙНЫ ПАРТНЁР - ТЭЛЕКАНАЛ АНТ

 
background

Новыя сюжэты аб Доме-музеі Якуба Коласа

Экспанат месяца

Тут вас чакаюць незвычыйныя сустрэчы і знаёмствы. Але ж не з людзьмі, а з жывой гісторыяй – з экспанатамі-перлінамі нашай музейнай калекцыі.

Фотаапарат Zeiss Ikon

Фотаапарат Zeiss Ikon

Шырокафарматны нямецкі фотаапарат Zeiss Ikon Якуб Колас прывёз у 1935 годзе з Парыжу, з Кангрэса пісьменнікаў у падтрымку культуры, для старэйшых сыноў.

даведацца больш →

Спецпраекты

Супрацоўнікі музея шчыра рады ўсім наведвальнікам, і для кожнага нашага госця прыгатаваны асабістыя прапановы. У гэтым раздзеле вы можаце даведацца аб самых цікавых нашых спецпраектах.

  • Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
  • Каталог музеяў Museum.by
  • Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
  • Рэестр музеяў Рэспублікі Беларусь
  • Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
  • Каталог музеяў Museum.by
  • Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
  • Рэестр музеяў Рэспублікі Беларусь

Самыя яркія гісторыі і беражліва адабраныя кадры

Далучайцеся да нашага афіцыйнага Instgram.

Далучыцца да @kolasmuseum