Рады вітаць Вас на сайце Дома-музея Якуба Коласа!


...Непадалёк ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім панадворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць утульны дом. Тут на працягу апошніх гадоў свайго жыцця жыў і працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны. З 1959 года дом Коласа з’яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем, дзе клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Наведванне музея Якуба Коласа паспрыяе не толькі бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўзвышэнню таго, хто зойдзе ў гэты гасцінны Дом, дзе і цяпер жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто працуе ў галіне мастацкага слова, любіць, шануе вялікі талент Песняра.

Наведвальнікам
Час працы
Музей працуе: з панядзелка па суботу з 10.00 да 18.00.
Выходны дзень - нядзеля.

Кошт квіткоў:
Школьнікі – 2.5 бел.руб.
Студэнты – 3 бел.руб.
Дарослыя – 5 бел.руб.
Экскурсiйнае абслугоўванне - 5 бел. руб.
Апошні панядзелак месяца - ільготны дзень.
Школьнікі - 1 бел. руб.
Студэнты, навучэнцы ПТВ і каледжаў - 1 руб. 50 кап.
Дарослыя - 2 руб. 50 кап.
Права бясплатнага наведвання прадастаўляецца для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай службы, грамадзянам, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнікам.
Кантакты
Адрас музея:
вул. Акадэмічная 5, г. Мінск
Замова экскурсій: +375 17 270-17-02
Каса: +375 17 378-91-96
Прыёмная: +375 17 270-19-40
Е-mail: info@kolasmuseum.by

Новыя сюжэты аб Доме-музеі Якуба Коласа
Экспанат месяца
Тут вас чакаюць незвычыйныя сустрэчы і знаёмствы. Але ж не з людзьмі, а з жывой гісторыяй – з экспанатамі-перлінамі нашай музейнай калекцыі.
Фотаапарат Zeiss Ikon
Шырокафарматны нямецкі фотаапарат Zeiss Ikon Якуб Колас прывёз у 1935 годзе з Парыжу, з Кангрэса пісьменнікаў у падтрымку культуры, для старэйшых сыноў.
Спецпраекты
Супрацоўнікі музея шчыра рады ўсім наведвальнікам, і для кожнага нашага госця прыгатаваны асабістыя прапановы. У гэтым раздзеле вы можаце даведацца аб самых цікавых нашых спецпраектах.
Самыя яркія гісторыі і беражліва адабраныя кадры
Далучайцеся да нашага афіцыйнага Instgram.
Далучыцца да @kolasmuseum





