background

Экспанат месяца

Срэбраны пісьмовы прыбор

Срэбраны пісьмовы прыбор, які захоўваецца ў нашых фондах, экспанат вельмі адмысловы. Ён быў зроблены ў Мінску на заказ у 1945 годзе і падараваны Якубу Коласу на яго дзень народзінаў. На ім яскрава бачны подпіс: "Якубу Коласу - слаўнаму паэту і грамадзяніну, добраму нашаму другу. П. Броўка, , П. Глебка, К. Гораў, К. Крапіва, В. Леонаў, М. Лынькоў, М. Лужанін, С. Мелкіх, М. Танк, В. Шэмпель. 1945 г."

перайсці да старонкі →

Бронзавая жырандоля

Кожны наведвальнік, які трапляе на наш другі паверх, адразу звяртае сваю ўвагу на неверагодных памераў жырандолю . Яна была выраблена ў 1882 год майстрамі Вішнеўскімі. Жырандоля з’яўляецца аднагодкай Якуба Коласа, бо была зроблена ў год нараджэння Песняра. Яе набылі ў Рызе ў 1952 годзе ў антыкварнай краме, з 1952 года яна знаходзіцца ў Доме Коласа. У шырокай часцы на бронзавым коле - 10 выгнутых ражкоў, да якіх прымацаваны 10 шкляных разетак. У цэнтры іх - фарфоравыя свяцільнікі ў форме свечак. З бронзавага кола ў цэнтр апорнай восі падвешаны 5 цапоў. Аснова жырандолі закрываецца крыштальнай "сеткай", у цэнтры якой бронзавая шышка.

перайсці да старонкі →

Фотаапарат Zeiss Ikon

Шырокафарматны нямецкі фотаапарат Zeiss Ikon Якуб Колас прывёз у 1935 годзе з Парыжу, з Кангрэса пісьменнікаў у падтрымку культуры, для старэйшых сыноў.

перайсці да старонкі →
background

Запоўніце, калі ласка, форму, каб набыць квіткі