background

Адбылася навуковая канферэнцыя "Каласавіны"

02.10.2020

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла XXXIV навуковая канферэнцыя "Каласавіны".

  • Адбылася навуковая канферэнцыя "Каласавіны"

Традыцыя свята "Каласавіны" трывае на працягу ўжо трыццаці пяці гадоў. Фармат сёлетняй навуковай канферэнцыі быў пашыраны: побач з матэрыяламі па коласазнаўству свае работы па тэме захавання матэрыяльнай культуры, у прыватнасці, помнікаў драўлянага дойлідства прадставілі  выдатныя гісторыкі і краязнаўцы.

Беларускае коласазнаўства – разнастайнае і шматграннае. За мінулыя гады не толькі філолагі, але і гісторыкі, краязнаўцы, музыказнаўцы, мастацтвазнаўцы і інш. разглядалі творчасць народнага класіка на высокім прафесійным узроўні ў рэчышчы сваіх галін ведаў. Але спадчына Коласа надзвычай багатая і актуальная ў любыя часы, таму па сённяшні дзень навукоўцы знаходзяць яшчэ не разгледжаныя праблемы, актыўна даследуюць іх і выносяць на агульнае абмеркаванне.

Пасяджэнне гісторыка-краязнаўчай секцыі "Захаванне, музеефікацыя і ўстойлівае развіццё помнікаў драўлянага дойлідства" адкрыў дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Васільевіч Храмы. З дакладам "Прававыя асновы аховы і выкарыстання гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь" выступіла начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Дзмітрыеўна Хвір. Абмяркоўваліся і іншыя важныя пытанні па тэме.

У літаратуразнаўчай секцыі "Коласазнаўства ў XXI ст.: вынікі і перспектывы" прынялі ўдзел вядомыя мовазнаўцы, літаратуразнаўцы, родныя Якуба Коласа, супрацоўнікі музея.