background

Адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі "Якуб Колас у творчасці мастакоў"

25.02.2022

Сёння ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Якуб Колас у творчасці мастакоў” сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

  • Адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі "Якуб Колас у творчасці мастакоў"

Ва ўрачыстасцях з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта ўзяў удзел першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Іванавіч Грамада. 

– 2022 год у нашай краіне абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Сёлета пройдзе шмат мерапрыемстваў, якія павінны паказаць усяму міру, што Рэспубліка Беларусь – гэта моцная і незалежная дзяржава, якая мае сваю багатую гістарычную і духоўную спадчыну, – адзначыў Валерый Іванавіч. – Безумоўна, асобнае месца займае 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

В.І. Грамада зачытаў прывітальны адрас Міністра культуры Анатолія Мечыслававіча Маркевіча.

– Якуб Колас увайшоў у гісторыю айчыннай культуры і сусветнай літаратуры як пісьменнік самабытнага таленту, адзін з пачынальнікаў мастацкай прозы, аўтар шэдэўраў нацыянальнага лірычнага эпасу. Ён стаў сапраўдным узорам служэння Бацькаўшчыне, сімвалам велічы нацыі, яе жыццёвай моцы. З любоўю і павагай адносімся мы да ўсяго, што звязана з імем Песняра, – гаворыццца ў прывітальным адрасе. 

На цырымоніі ўрачыстага адкрыцця выстаўкі выступілі дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа І. У. Мацяс, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Н. В. Шаранговіч, вядомы скульптар М. М. Пятруль.

Аздобіў вечарыну Ансамбль цымбалістаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік Кучынская Марыя Анатольеўна).

На часовай экспазіцыі прадстаўлены 22 карціны вядомых беларускіх мастакоў, якія дазваляюць з розных ракурсаў паглядзець на асобу народнага паэта.

Выстаўка працуе да 25 сакавіка. Сардэчна запрашаем!