background

Белкіналета працягваецца!

14.08.2020

Шаноўныя сябры! Працягваем глядзець архіўныя кіналенты! Вашай увазе фільм Юрыя Тарыча "Народны паэт".

У 1952 г. знакаміты кінарэжысёр Юрый Тарыч зняў адзіны прыжыццёвы дакументальны фільм пра Якуба Коласа. Стужка была прымеркаваная да 70-годдзя беларускага песняра. У фільме паэт палівае градкі, разбірае пошту, сустракаецца з пісьменнікамі і рабочымі, расказвае пра творчыя планы маладым аўтарам. А паралельна з гэтым ідзе ўрок у школе, прысвечаны коласаўскай “Новай зямлі”, спектакль па аповесці “Дрыгва”, друкуецца кніга песняра, адбываецца выстава яго твораў…