background

Часовая экспазіцыя "Якуб Колас і рускія пісьменнікі"

13.10.2021

З 13 кастрычніка па 14 лістапада ў Федэральным дзяржаўным гісторыка-культурным і прыродным музей-запаведніку А. С. Грыбаедава «Хмеліта» працуе часовая экспазіцыя з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа "Якуб Колас і рускія пісьменнікі"

Прадстаўленая ў Музеі-запаведніку А.С. Грыбаедава «Хмеліта» экспазіцыя  з'яўляецца яшчэ адным крокам для збліжэння і ўмацавання беларуска-расійскіх літаратурных і культурных сувязяў.  Яна дапаможа наведвальнікам грыбаедаўскага музея пазнаёміцца з жыццём і творчасцю беларускага пісьменніка і паэта, а таксама з творчымі і сяброўскімі сувязямі Якуба Коласа з прадстаўнікамі рускай культуры.