background

Да кніжак у госці

03.06.2022

Першы фестываль дзіцячай кнігі "Міхасёвы прыгоды" прайшоў у Доме-музеі Якуба Коласа. Арганізатары фестывалю - Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом “Звязда”, РУП “Акадэмічная кніга”.

  • Да кніжак у госці
  • Да кніжак у госці
  • Да кніжак у госці
  • Да кніжак у госці

Цырымонія ўрачыстага адкрылася выступленнем Івана Юнгіна, навучэнца 8 класа Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас выкладчыка Ліліі Віктараўны Пажарыцкай).

Удзел у цырымоніі прынялі дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Уладзіміраўна Мацяс, намеснік Старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Анатольеўна Стэльмах, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Паўлавіч Пазнякоў, вядомы паэт Уладзімір Мінавіч Мазго, унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міхайлаўна Міцкевіч і галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа праўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Васіліна Валер’еўна Міцкевіч.

Вучняў сталічных школ, гімназій, каледжаў, а таксама іх бацькоў і педагогаў чакала насычаная праграма: сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы,  тэатральныя прадстаўленні, гульні ад сталічнай Дзіцячай бібліятэкі № 2 і музея Якуба Коласа.

Сярод пісьменнікаў, якія прыйшлі на фестываль, каб расказаць аб сваёй творчасці, былі Іна Фралова (якой дапамагаў узорны хор "Вішанька"), Жанна Міус, Віктар Кажура, Людміла Рублеўская, Таццяна Дашкевіч, Кацярына Хадасевіч-Лісавая. 

Ніхто не пайшоў дахаты з пустымі рукамі: Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя "Конкурс", выдавецкі дом "Звязда" і музей паклапаціліся аб гэтым. 

Сюжэт тэлеканала АНТ

Матэрыял на сайце выдавецкага дома "Звязда"

Падрабязны фотарэпартаж са свята глядзіце на нашым тэлеграм-канале 

Спасылка на тэлеграм-канал музея