background

Дружба праменняў: Якуб Колас і Казахстан

22.12.2021

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшло ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі "Дружба праменняў: Якуб Колас і Казахстан", у якім прыняў удзел беларускі паэт, празаік, перакладчык, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў. Паэтка Гулімхан Амергалі прачытала вершы на рускай і казахскай мовах. Унучка Якуба Коласа Вера Даніілаўна Міцкевіч і праўнучка Песняра галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Валер'ўна Міцкевіч распавялі пра тое, як былі звязаны лёсам Якуб Колас і Казахстан.

  • Дружба праменняў: Якуб Колас і Казахстан

Аздобілі імпрэзу музычныя нумары ў выкананні навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя. М. І. Глінкі гітарысткі Барон Дар'і і вакаліста Дзмітрыя Смалонскага. І так пранікнёна прагучала ў іх выкананні ў Доме Песняра песня І. Лучанка на словы Якуба Коласа "Мой родны кут"!

На часовай экспазіцыі прадстаўлены кнігі, тэлеграмы, лісты, фотаздымкі з фондаў музея і нават казахскі народны касцюм, які быў падараваны Якубу Коласу на 70-годдзе казахскім паэтам Таірам Жарокавым.