background

Дзед-госць

29.12.2022

Пад музейнай ялінкай сёння з’явіўся герой верша Якуба Коласа - сапраўдны Дзед Мароз. 

 

"Ходзіць дзед белабароды

Полем, лесам, пералескам,

Засцілае рэчкі лёдам,

Брыльянцістым снежным блескам.

 

Сыпле іней на бярозы,

Туліць дрэвы лёгкім пухам,

Крые руні, травы, лозы

Белай посцілкай-кажухам..."

 

За падарунак мы вельмі ўдзячны Хрысціне Радабольскай, вучаніцы 3"Б" класа СШ № 125 (аб’яднанне па інтарэсах "Майстрыха", кіраўнік Віткоўская Т. П.)

 

У руках Дзядуля Мароз трымае лісічку, зайчыка, бусліка, рыбак - так, як і напісаў у вершы Я.Колас.