background

Дзень нараджэння Данілы Канстанцінавіча

30.09.2020

Сёння, 30 верасня 2020 года, спаўняецца 106 гадоў з дня нараджэння Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, старэйшага сына народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, арганізатара і першага (1957–1980) дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

  • Дзень нараджэння Данілы Канстанцінавіча

Данілу  Канстанцінавічу  (Данііл —  паводле  хрышчэння  і пашпарта, Даніла — па жыцці) лёс адмерыў 81 год цікавага, паўнавартаснага і ў той жа час няпростага жыцця. Хімік па прызванню і адукацыі, пасля смерці свайго бацькі ён быў прызначаны ўрадам рэспублікі на пасаду дырэктара Літаратурнага музея песняра. Пачынаў з нуля: рабочая група, падбор кадраў, збіральніцкая  праца,  стварэнне  першай  экспазіцыі,  адкрыццё музея, пасля — яго філіялаў на Стаўбцоўшчыне. Безліч арганізацыйных і будаўнічых пытанняў. Безумоўна, была падтрымка і ўрадавых структур рэспублікі, але не ўсё вырашалася хутка і 
станоўча, былі паездкі і дзелавыя сустрэчы на саюзным узроўні. Падтрымка была і ад пісьменнікаў Беларусі, саюзных рэспублік, ад простых і шчырых людзей. Апошняе дзесяцігоддзе свайго жыцця Даніла Канстанцінавіч больш актыўна стаў займацца творчай працай, удзельнічаў у канферэнцыях, выступаў на розных мерапрыемствах, у друку, на радыё і па тэлебачанні. Яго ўспаміны былі выдадзены ў 2000 годзе асобнай кнігай ужо пасля смерці аўтара: кніга «Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа» накладам 2500 паасобнікаў знайшла сваіх чытачоў і хутка разышлася. Кніга «І бачу пройдзеныя далі…» падрыхтавана да 100-гадовага юбілею майго бацькі. У вянок яго памяці. Яна складаецца з дакументаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню. Гэта лісты Якуба Коласа і Марыі Дзмітрыеўны да старэйшага сына, некаторыя лісты самога юбіляра, розных асоб з акружэння сям’і песняра, матэрыялы Данілы Канстанцінавіча, што не ўвайшлі ў кнігу «Любіць і помніць…», дарчыя надпісы, бібліяграфічны паказальнік Д.К. Міцкевіча, а таксама нататкі яго жонкі Аляўціны Міцкевіч.
Вера МІЦКЕВІЧ, прадмова да кнігі “І бачу пройдзеныя далі…”