background

Дзень ведаў

01.09.2021

Шаноўныя сябры! Ад усёй душы віншуем вас з Днём ведаў! Жадаем моцнага здароўя, а таксама плёну у вучобе і працы!

  • Дзень ведаў
  • Дзень ведаў
  • Дзень ведаў
  • Дзень ведаў
  • Дзень ведаў
  • Дзень ведаў
  • Дзень ведаў

Сёння у музеі было весела - у госці на сядзібу Якуба Коласа прыйшлі рабяты з 1 "А" класа сталічнай школы імя Янкі Купалы № 19.  Першакласнікі паглядзелі міні-спектакль "Як Піратэса ў школу збіралася", а таксама лялечнае прадстаўленне па казцы "Воўк-дурань",  паўдзельнічалі ў цікавым квэсце, разам з камандамі Піратэсы і Вядзьмарачкі выконвалі закавырыстыя заданні, дэманстравалі свае ўменні, веды і таленты, напісалі запаветныя пажаданні на старадаўняй паперы самога Песняра (пажаданні будуць захоўвацца ў працоўным кабінеце Якуба Коласа, а праз 4 гады, на выпускным пачатковай школы, хлопцы і дзяўчаты ўспомняць іх і прааналізуюць, ці ўсё збылося), паўдзельнічалі ў віктарыне "Я иду в школу безопасно". Ну і, зразумела ж, ніхто не пакінуў музея без падарункаў!