background

Фотарэпартаж навуковага супрацоўніка музея К. Саўчанка з Радзімы Песняра

03.11.2022

На малой радзіме Песняра, у г. Стоўбцы на вул.Цэнтральнай, быў урачыста прызентаваны помнік народнаму паэту, які быў выкананы групай беларускіх скульптараў на чале з народным мастаком Беларусі Іванам Міско.
А затым на мемарыяльных сядзібах філіяла музея “Мікалаеўшчына” адбылося літаратурна-музычнае свята “Такі ўжо звычай беларускі…”, удзел у якім прынялі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі краіны: пісьменнікі, паэты, артысты, мастакі, супрацоўнікі музеяў, навукоўцы, мастацкія калектывы краіны.