background

Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"

24.05.2021

Дом-музей Якуба Коласа далучыўся да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў". Прайшлі гульні, майстар-класы, канцэрты... Было цікава і шматлюдна. Вашай увазе - наш фотарэпартаж.

  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
  • Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"

Пачалося свята з тэатралізаванай экскурсіі у гаражы паэта.

Затым дзеці і дарослыя з задавальненнем распісалі эка-торбы, зрабілі паштоўкі ў тэхніцы квілінг, паўдзельнічалі ў майстар-класе па сілуэтным выразанні, даведваючыся падчас яго пра сям'ю Якуба Коласа.

Перад гасцямі выступілі таленавітыя акцёры гуртка "Жывое слова" СШ № 125, "ажывілі" герояў Якуба Коласа Лабановіча, Ядвісю, Ганну і Міхала.

 

 

 

Наведвальнікі з натхненнем сыгралі ў новую музейную гульню "Жыццё па Коласу" і ў іншыя цікавыя гульні.

Госці патанчылі пад песні гурта "Арацэя", адчулі сябе вандроўнікамі ў мінулае разам з клубам сярэднявечнай рэканструкцыі "Берасцейская харугва".

...Што захоўваў Якуб Колас у сваіх куфэрках, заставалася доўга вялікай таямніцай, але падчас "Ночы музеяў-2021" галоўны захавальнік фондаў музея Васіліна Міцкевіч раскрыла гасцям Дома Коласа іх таямніцу.

Увечары музей запрасіў усіх меламанаў на канцэрт гурта The Apples, сям'і Бартосікаў і Віктара Шалкевіча. 

Унучка Якуба Коласа М. М. Міцкевіч падрыхтавала для музыкаў з дуэта The Apples падарунак - кнігі Якуба Коласа "Сымон-музыка" з аўтографам нашчадкаў паэта. Андрыс Рыдзігер і Іван Воранаў былі уражаны, удзячны і расчулены. 

"Ноч музеяў-2021" скончылася, але цікавыя праекты ў музеі яшчэ не раз парадуюць наведвальнікаў.