background

"Колас дзень за днем"

10.05.2022

Працягваем знаёміць вас з новай рубрыкай, прысвечанай жыццю і творчасці Якуба Коласа.

1943

Красавік, 9

Літаратурны вечар у Ташкенцкім педагагічным інстытуце, прысвечаны Я. Коласу.

 

Красавік, 10

 

Запіс у дзённіку: “Пісаў безыменную паэму (маецца на ўвазе паэма “Адплата”, канец 1-га раздзела якой паводле аўтографа датуецца 12 крас.)”

Красавік, 12 – 24 і 2 чэрвеня

Піша 1 – 3 раздз. “Адплаты”.

Упершыню паэма надрукавана ў “Полымі”, 1945: № 1 – раздз. 1 – 12-ы, № 2, 3 – раздз. 13 – 24.

 

1944

Сакавік.

Напісаны верш – варыянт гімна БССР.

 

Сакавік, 5

Працуе над новым варыянтам гімна БССР. “Не дакончыў. Не задавальняе”. (Дзённік)

 

Сакавік, 21 – 24

Удзельнічае ў рабоце VI сесіі Вярхоўнага Савета БССР (Гомель).

Абіраецца намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета БССР.

 

1945

 

Да 10 красавіка

Газ “Літаратура і мастацтва” інфармуе аб тым, што на агульным сходзе партыйнай арганізацыі  СП Беларусі Я. Колас прыняты ў члены “ВКП(б).

 

Загадам Беларускага штаба партызанскага руху ўзнагароджаны медалём “Партызану Айчыннай вайны” I ступені за актыўны ўдзел ў арганізацыі партызанскага руху на Беларусі.

 

Красавік, паміж 18 – 29

Сустракаецца з П. К. Панамарэнкам. Ставіць пытанне аб будаўніцтве школы ў Мікалаеўшчыне.

 

Красавік

Аднаўляе працу над паэмай “Рыбакова хата”, якую паэт пачаў пісаць яшчэ ў 1939 годзе.

Май, 21

У ноч з 20 на 21 мая а палове другой гадзіны ў філіяле крамлёўскай бальніцы ў Сакольніках памерла Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч.

Май

Абяцае па прыездзе ў Мінск на сталае жыхарства прыспешыць будаўніцтва школы ў Мікалаеўшчыне.

 

 

1946

Красавік, паміж 19 і 23

Наведвае П. К. Панамарэнку. Гаворыць пра нездавальняючы стан выдання мастацкай літаратуры.

 

1947

Разам з сынам Міхасём пасадзіў каля дому дубок, выкапаны ў Батанічным садзе. Запіс у дзенніку: “Назаву дуб Юркам”.

 

Май, 31

Як віцэ-старшыня Славянскага камітэта СССР адкрывае сход актыву славянскіх дзеячаў Беларусі.

 

1948

 

Красавік, 17

На першым з’ездзе беларускага Тэатральнага аб’яднання разам з народнымі артыстамі СССР А. А. Яблачкінай і В. І. Качалавым  абіраецца ганаровым членам тэатральнага аб’яднання БССР.

 

1949

Красавік, 8

Пастановай Савета Міністраў СССР Я. Коласу прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР другой ступені за паэму “Рыбакова хата”.

1950

Сакавік, 30 – 31

Старшынствуе на пасяджэннях канферэнцыі па абмеркаванні праекта змен і ўдакладненняў беларускага правапісу, скліканай Інстытутам мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР

 

Красавік, 22

 

ЛіМ паведамляе аб тым, што ў рукапісным аддзеле бібліятэкі АН Літоўскай ССР выяўлены 37 невядомых вершаў Я. Коласа на рускай мове, змешчаных у двух вучнёўскіх сшытках.

Красавік, 16 – 17

Прымае выхаванцаў Брэсцкага дзіцячага дома імя Я. Коласа.