background

Колас. Дзень за днём.

26.12.2022

Снежань 26 ,1938 г.

Сакратар ЦК КП (б) Беларусі П. К. Панамарэнка накіроўвае ў ЦК ВКП (б) тав. Сталіну І. В. “Список работников Белоруссии, представляемых к награждению в связи с 20-летием БССР”. Спіс работнікаў прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і мастацтва, якія мелі заслугі перад радзімай, складаўся з 40 чалавек. Адкрывалі спіс прозвішчы Я. Купалы і Я. Коласа.