background

"Колас дзень за днём". "Ідзе вясна ўжо, дзякуй богу"

12.04.2022

Прывітанне, шаноўныя сябры! Працягваем знаёміць вас з новай рубрыкай "Колас дзень за днём". Сёння ў зоне нашай пільнай увагі - вясна ў жыцці Якуба Коласа.

 

1937 год

Да 3 сакавіка

Рэдагуе 13-ы том Збору твораў М. Горкага ў перакладзе на беларускую мову, куды ўвайшлі апавяданні 1911-1917 гг.

У 1937 годзе выйшлі 9, 10, 12 тамы, адным з рэдактараў якіх быў Я. Колас.

Сакавік 9

На кароткі тэрмін наведвае пісьменніцкі дом адпачынку ў Пухавічах. “…выезжал для того только, чтобы пораздумать, что писать дальше”.

Сакавік, 16

Піша ліст да С. Гарадзецкага. Дзеліцца творчымі планамі, піша пра намер дапрацаваць паэму “На шляхах волі”. З ліста: “Решил заканчивать поэму «На шляхах волі». Она начата еще в 1926 году. Уже написано 26 глав (всего 30). Нужно написать еще 4 о Гражданской войне. Отдельные главы, написанные в разные годы, требуют строгого пересмотра – так же, как и вся поэма в целом. Пьесу (пра Крычаўскае паўстанне) решил отложить – пусть отстаивается. Сейчас вхожу в русло прерванной работы над поэмой. Ведь не работал над ней около двух лет. Самое трудное – втянуться в работу”.

1939

Сакавік 4

У складзе дэлегацыі беларускіх пісьменнікаў вязджае ў Кіеў для ўдзелу ва ўрачыстасцях, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння Т. Р. Шаўчэнкі.

 

Сакавік 6

Выступае з прамовай на мітынгу, прысвечаным адкрыццю помніка Кабзару.

Сакавік 11

Прымае ўдзел ў мітынгу пісьменнікаў Мінска, прысвечаным адкрыццю XVIII з’езда ВКП (б). Чытае новыя творы.

Сакавік 14

У складзе дэлегацыі беларускіх пісьменнікаў прыязджае ў Маскву. Дэлегацыя прыбыла вітаць XVIII з’езд партыі.

1940

 

Сакавік, 3

 ЛіМ у перадавым артыкуле “Пісьменнікі – кандыдаты вызваленага народа” расказвае пра вылучэнне Я. Коласа кандыдатам у дэпутаты сялянамі в. Мікалаеўшчына.

Сакавік, 7 і пазней

У дні падрыхтоўкі да выбараў у Вярхоўны Савет БССР сустракаецца з выбаршчыкамі у Баранавічах, Новым Свержані.

Да 23 сакавіка

Падпісвае прывітанне М. Рыльскаму ў сувязі з 30-годдзем яго літаратурнай дзейнасці.

Сакавік 24

Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР

Сакавік 28

Удзельнічае ў нарадзе па рэформе правапісу, якую праводзіў ЦК КП (б)Б.

Гаворыць пра дрэннае веданне роднай мовы дыктарамі беларускага радыё і артыстамі беларускіх тэатраў.

Сакавік 29

Разам з Я. Купалам, З Бядулем прымае ўдзел ў агульнагарадскім вечары, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Ф. Багушэвіча.

Красавік, 11

Адказвае на ліст “дорогого друга, поэта и врача и кулинара” С. Гарадзецкага, які даў Коласу шэраг карысных медыцынскіх парад і рэкамендацый. З ліста Коласа: “Я знаю, дорогой друг, что мне нужен отдых, полный отдых, созерцание летнего неба, по которому путешествют ни с чем не сравнимые по пленительной красоте облака, особенно перед грозой; нужна музыка земли, где композитором выступает сама природа. Тогда я испытываю блаженство, которое только возможно человеку. Но я не могу оторваться от работы, от поэмы”.

Красавік, 21

Разам з Я. Купалам уваходзіць у склад створанай Бюро ЦК КП (б) камісіі па прыняцці і пераводу Беларускага музея з Вільнюса ў Мінск.

1942

Сакавік, 7

У лісце да Марыі Дзмітрыеўны паведамляе пра зборнік “Голас зямлі”, які рыхтуецца да друку 100-тысячным тыражом у Ваенвыдаце, у рускім перакладзе – у выдавецтве “Художественная литература”.

Сакавік, 12-13

У Казані на сесіі Акадэміі навук БССР выступае як віцэ-прэзідэнт з дакладам “Аб рабоце Акадэміі навук Беларусі за перыяд з 1.01.1941 да 1.01.1942”

Красавік, 2 (паўтор 3, 4)

Выступае на радыёстанцыі “Савецкая Беларусь” са зваротам “Дарагія браты мае, беларусы!” Гаворыць пра немінучасць перамогі над фашызмам.

 

1943

Красавік, 9

Літаратурны вечар у Ташкенцкім педагагічным інстытуце, прысвечаны Я. Коласу.

 

Красавік, 10

 

Запіс у дзённіку: “Пісаў безыменную паэму (маецца на ўвазе паэма “Адплата”, канец 1-га раздзела якой паводле аўтографа датуецца 12 крас.)”

Красавік, 12 – 24 і 2 чэрвеня

Піша 1 – 3 раздз. “Адплаты”.

Упершыню паэма надрукавана ў “Полымі”, 1945: № 1 – раздз. 1 – 12-ы, № 2, 3 – раздз. 13 – 24.

 

1944

Сакавік.

Напісаны верш – варыянт гімна БССР.

 

Сакавік, 5

Працуе над новым варыянтам гімна БССР. “Не дакончыў. Не задавальняе”. (Дзённік)

 

Сакавік, 21 – 24

Удзельнічае ў рабоце VI сесіі Вярхоўнага Савета БССР (Гомель).

Абіраецца намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета БССР.

 

1945

 

Да 10 красавіка

Газ “Літаратура і мастацтва” інфармуе аб тым, што на агульным сходзе партыйнай арганізацыі  СП Беларусі Я. Колас прыняты ў члены “ВКП(б).

 

Загадам Беларускага штаба партызанскага руху ўзнагароджаны медалём “Партызану Айчыннай вайны” I ступені за актыўны ўдзел ў арганізацыі партызанскага руху на Беларусі.

 

Красавік, паміж 18 – 29

Сустракаецца з П. К. Панамарэнкам. Ставіць пытанне аб будаўніцтве школы ў Мікалаеўшчыне.

 

Красавік

Аднаўляе працу над паэмай “Рыбакова хата”, якую паэт пачаў пісаць яшчэ ў 1939 годзе.

Май, 21

У ноч з 20 на 21 мая а палове другой гадзіны ў філіяле крамлёўскай бальніцы ў Сакольніках памерла Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч.

Май

Абяцае па прыездзе ў Мінск на сталае жыхарства прыспешыць будаўніцтва школы ў Мікалаеўшчыне.

 

 

1946

Красавік, паміж 19 і 23

Наведвае П. К. Панамарэнку. Гаворыць пра нездавальняючы стан выдання мастацкай літаратуры.

 

1947

Разам з сынам Міхасём пасадзіў каля дому дубок, выкапаны ў Батанічным садзе. Запіс у дзенніку: “Назаву дуб Юркам”.

 

Май, 31

Як віцэ-старшыня Славянскага камітэта СССР адкрывае сход актыву славянскіх дзеячаў Беларусі.

 

1948

 

Красавік, 17

На першым з’ездзе беларускага Тэатральнага аб’яднання разам з народнымі артыстамі СССР А. А. Яблачкінай і В. І. Качалавым  абіраецца ганаровым членам тэатральнага аб’яднання БССР.

 

1949

Красавік, 8

Пастановай Савета Міністраў СССР Я. Коласу прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР другой ступені за паэму “Рыбакова хата”.

1950

Сакавік, 30 – 31

Старшынствуе на пасяджэннях канферэнцыі па абмеркаванні праекта змен і ўдакладненняў беларускага правапісу, скліканай Інстытутам мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР

 

Красавік, 22

 

ЛіМ паведамляе аб тым, што ў рукапісным аддзеле бібліятэкі АН Літоўскай ССР выяўлены 37 невядомых вершаў Я. Коласа на рускай мове, змешчаных у двух вучнёўскіх сшытках.

Красавік, 16 – 17

Прымае выхаванцаў Брэсцкага дзіцячага дома імя Я. Коласа.