background

Колас і Космас

21.12.2021

Беларуская літаратура распаўсюджваецца па ўсім сусвеце.

Традыцыя касманаўтаў браць з сабою ў космас нейкія асабліва важныя для іх кнігі існуе даўно — хоць гэта вельмі складана, бо кожны грам грузу ўлічваецца. Яшчэ Пётр Клімук браў з сабой у касмічнае падарожжа кішэннае выданне вершаў Якуба Коласа, і гэты асобнік цяпер захоўваецца ў фондах музея.

А сёння беларускі касманаўт Алег Навіцкі пакінуў свой аўтограф на юбілейным выданні “Новай зямлі”, дзякуючы дырэктару музея І.У. Мацяс.