background

#KolasMuseumSelfie,# MuseumSelfie, #Коласасэлфі

23.01.2023

Мінакам цяжка паверыць, але калісць на месцы двухпавярховай вытанчанай камяніцы ля Акадэміі навук стаяла звычайная драўляная хаціна без электрычнасці і водазабеспячэння. Належала хата намесніку нямецкага шпіталя, што месціўся побач. Гэтую хаціну знайшоў старэйшы сын Коласа Даніла Канстанцінавіч, заняў яе, зразумела з дазволу і дбаў пра тое, што сюды вернецца ўся сям'я. Варта адзначыць, што Коласу дом спадабаўся, менавіта пра гэта ён пісаў сваёй жонцы ў снежні 1944г. Нажаль лёс склаўся так, што на сталае жыццё ў двор акадэміі навук Колас прыехаў без любімага друга Марусі. 

Паціху Колас абжываўся ў сваім новым Доме, адмаўляў таварышу Панамарэнка на прапановы жылля больш дастойнага статусу Народнага паэта, дом і сядзіба пакрысе мяняліся. Узніклі прысядзібны пабудовы, дрэвы і расліны вакол. І неўзабаве ў 1946 годзе пачалі рабіць двухпавярховую пабудову да драўлянай хаціны, калі першая была занятая гаспадарчымі кухоннымі пакоямі - на другім паэт запланаваў сабе "мирную обитель из двух комнат". Будаўніцтва што сіламі палонных немцаў і было скончанае толькі ў увосені 1947г.

У такім доме-канструктары вялікая сям'я Коласа жыла аж да 1952 году, а ўлетку 1952 і быў пабудаваны знаёмы, спадзяемся, кожнаму мінчаніну дом #5 на вуліцы Акадэмічнай, вядомы зараз як літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Дом быў падарункам да 70 гадовага юбілея паэта, на што было адмысловае распараджэнне Савета Міністра БССР. 

Пільныя наведвальнікі заўважаць, наколькі гарманічна першасная двухпавярховая прыбудова была ўключана аўтарам Г. Заборскім у агульны аб'ём новага будынка. 

Але прычым тут лесвіца? 

Гэта зараз мы і вы, нашыя любімыя наведвальнікі, падымаемся ў мемарыяльную частку па магучай лесвіцы, што кожным гукам рыпіць нам пра яе высокапачэсных гасцей, але былі часіны, калі Якуб Колас дабіраўся да сваёй двухпакаёвай "мирной обители" па звычайных драбінах! 😎 

 

#KolasMuseumSelfie, #MuseumSelfie, #Коласасэлфі