background

Лекторый у Доме Коласа

18.01.2021

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа распачынае цыкл лекцый па гісторыі беларускай архітэктуры, традыцыйнай гаспадарчай і вытворчай культуры.

  • Лекторый у Доме Коласа

 

Першая лекцыя “Беларуская архітэктура ў кантэксце еўрапейскіх культурных працэсаў” адбудзецца 23.01.2021 г. у 12.00 гадзін у будынку музея па вул. Акадэмічнай, 5 у г. Мінску.

Лектар – вучоны сакратар музея, старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, сябра Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання рэстаўратараў Антон Астаповіч.

Кошт уваходнага квітка ў музей:

Школьнікі – 3,00 руб.

Навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ ‒ 3 руб. 50 кап.;

Дарослыя – 6,00 руб.

Сям’я (да 5 чалавек) – 10, 00 руб.

Кошт лекцыі:

Усе катэгорыі насельніцтва – 1 руб.