Праграма музейнай адукацыйнай праграмы
“Лета ў музеі”
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа падрыхтаваў
займальную адукацыйную праграму “Лета ў музеі” .
Мы прапануем наступныя заняткі:
Занятак “Добры дзень, музей!” (6+)
Знаёмства з музеем Якуба Коласа, творамі пісьменніка для дзяцей.
Інтэрактыўная гульня “Таямніцы дома Песняра”
Лялечны спектакль “Воўк-дурань”
Занятак “Творчая майстэрня” (8+)
З гісторыі паштовак.
Паштоўкі пачатку XX стагоддзя з фондаў музея Якуба Коласа.
Майстар-клас па вырабе паштовак
Занятак “Дарагі мой каляндар, няхай наступны будзе ў дар!”(8+)
З гісторыі з’яўлення календара.
Хобі Якуба Коласа – калекцыяніраванне настольных календароў.
Майстар-клас па стварэнні вечнага календара.
Занятак “Сям’я ў мяне адна!”(6+)
Знаемства з сям’ёй Якуба Коласа
Майстар-клас па сілуэтным выразанні
Кошт аднаго занятка - 5 беларускіх рублёў з чалавека.
Папярэдні запіс абавязковы!
Тэл. +375 17 270 17 02
Тэатралізаваныя прадстаўленні па казках Якуба Коласа (3+):
“Воўк-дурань”
“Савось-распуснік”
Кошт – 3,50 з чалавека