background

Майму Паэту прысвячаю...

20.12.2022

Сёння ў музеі былі падведзены вынікі Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу сярод школьнікаў і моладзі "Майму Паэту прысвячаю..."

  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...
  • Майму Паэту прысвячаю...

У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праве ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу) належыць адно з найбольш пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай і сусветнай літаратур, непераўзыдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы — такім быў Якуб Колас ва ўспрыманні сучаснікаў. Такім ён застаецца і сёння ў свядомасці беларускага грамадства, шматлікіх прыхільнікаў яго таленту. Творчасць Якуба Коласа — гэта цэлы сусвет, дзівосны і непаўторны, у якім спалучаюцца вобразы роднай зямлі, яе народа, яго жыццё і гісторыя.

А як жа бачаць асобу і творчасць Песняра нашы сучаснікі, мы з вамі? Сярод творчых работ, прысланых на конкурс нямала вершаў і нават невялічкіх паэм, эсэ і разважанняў, інтэрв’ю і нават навуковых даследаванняў. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у творчым спаборніцтве. Тыя, хто сёння знаходзіўся ў Вялікай гасцёўні Дома Песняра, лепшыя з лепшых, іх працы ўразілі членаў нашага кампетэнтнага журы. Працы чыталі і ацэньвалі знаныя творцы: беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнаўца, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Міхась Паўлавіч Пазнякоў, вядомы беларускі паэт Уладзімір Мінавіч Мазго.

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання прынялі ўдзел дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Уладзіміраўна Мацяс, заснавальннік і выдавец Рэдакцыі газеты "Шапакляк", генеральны дырэктар Анатоль Іванавіч Гармаза, Міхаіл Аляксандравіч Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, аўтар вершаў, песень, кніг, бард і паэт.