background

Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва

14.04.2022

Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа з рабочым візітам наведалі Гродна.

  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва
  • Мінск-Гродна: плённае супрацоўніцтва

 

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце галоўны захавальнік фондаў Дома-музея Якуба Коласа В. В. Міцкевіч, загадчык навукова-асветніцкага аддзела В. Я. Наважылава і старшы навуковы супрацоўнік А. С. Крыжэвіч правялі прэзентацыю факсімільнага выдання паэтычнага зборніка Песняра “Водгулле”, выдадзенага Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа да 100-годдзя выхаду кнігі ў свет.

 

Таксама была праведзена лекцыя аб жыццёвым і творчым шляху Якуба Коласа ў Гродзенскім музеі Максіма Багдановіча. Камандзіроўка садзейнічала ўстанаўленню цесных кантактаў паміж музеем Якуба Коласа і Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем, а таксама яго філіялам - музеем Максіма Багдановіча.