background

Выстава да Міжнароднага дня фатаграфіі

17.08.2020

Выстава "Успамінаючы М. К. Міцкевіча", прысвечаная памяці малодшага сына Якуба Коласа і Міжнароднаму дню фатаграфіі (бо ён быў выдатнейшым таленавітым фатографам!), адкрылася 17 жніўня на другім паверсе музея.

  • Выстава да Міжнароднага дня фатаграфіі
  • Выстава да Міжнароднага дня фатаграфіі
  • Выстава да Міжнароднага дня фатаграфіі
  • Выстава да Міжнароднага дня фатаграфіі
  • Выстава да Міжнароднага дня фатаграфіі
  • Выстава да Міжнароднага дня фатаграфіі
  • Выстава да Міжнароднага дня фатаграфіі

Цікавае, насычанае на падзеі жыццё было ў Міхася Канстанцінавіча. Ён аўтар звыш 180 навуковых публікацый, мае 30 патэнтаў і вынаходніцтваў. У 1980-м за дасягненні ў галіне навукі, якія мелі і вялікую практычную значнасць, ушанаваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Вядомы і дасягненнямі ў спорце: майстар спорту па стэндавай стральбе, мае шматлікія ўзнагароды. А з гадамі праявіў сябе і ў літаратуры — напісаў кнігу ўспамінаў “Пад бацькоўскім дахам”. І ў розных выданнях друкаваліся яго артыкулы пра цікавыя, малавядомыя старонкі жыцця класіка літаратуры, членаў яго сям’і.  Ён укладальнік кнігі, якая выйшла да 130-х угодкаў народнага паэта Беларусі “Якуб Колас: у думках, у сэрцах, у песнях”. Напісаў прадмову да кнігі Наталлі Міцкевіч (спадарожніца яго жыцця — дачка пісьменніка Янкі Маўра) “Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа”, ініцыіраваў выданне, прысвечанае брату Юрыю, "Апалены золак", у якое ўключаны і артыкул "Ліст наўздагон".  Гэтыя выданні прадстаўлены на выставе.

Таксама можна агледзець ўнікальныя фотаздымкі маленькага Міхася з сям'ёй, старонку рукапісу кнігі "Пад бацькоўскім дахам", часопісы з яго артыкуламі... На сценах - фотарэпартажы з мерапрыемстваў, у якіх браў удзел Міхась Канстанцінавіч. 

Малодшы сын Якуба Коласа стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа "Міхасёвы прыгоды” (1934), яму паэт прысвяціў вершы “Рагатка” (1934), “Дронік” (1935-1936), “Не тужы” (1939), “Сыну” (1942), “Міхасю” (1943), “Адстану я і час разлукі” (1946)...

Прыходзьце на выставу і пабачыце яшчэ шмат цікавага!