background

“Ой многа, як многа для думак дарог!”

21.05.2021

У музеі адбыўся канцэрт “Ой многа, як многа для думак дарог!” студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “Акцёр музычнага тэатра” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (педагог па вакалу - заслужаная артыстка Беларусі дацэнт БДАМ Валянціна Пятліцкая). У канцэрце прагучалі творы беларускіх кампазітараў, фрагменты з опер і аперэт, народныя песні.

  • “Ой многа, як многа для думак дарог!”
  • “Ой многа, як многа для думак дарог!”
  • “Ой многа, як многа для думак дарог!”
  • “Ой многа, як многа для думак дарог!”
  • “Ой многа, як многа для думак дарог!”
  • “Ой многа, як многа для думак дарог!”
  • “Ой многа, як многа для думак дарог!”
  • “Ой многа, як многа для думак дарог!”
  • “Ой многа, як многа для думак дарог!”

Заслужаная артыстка Беларусі Валянціна Сяргееўна Пятліцкая – актрыса Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (1974 – 2007), рэжысёр па ўводах. Запомніліся публіцы яскрава сыграныя ёю ролі Каралевы (“Шклянка вады” Ул. Кандрусевіча), Элізы (“Мая цудоўная ледзі” Ф. Лоў), Адэтты (“Баядэра” І. Кальмана), Ярынкі (“Вяселле ў Малінаўцы” Б. Аляксандрава) і інш.

З 1993 года пачынаецца педагагічная дзейнасць Валянціны Сяргееўны – спачатку ў сталічнай сярэдняй школе № 170, затым – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сярод выпускнікоў педагога – заслужаная артыстка Беларусі Юлія Шпілеўская, лаўрэат міжнародных конкурсаў кіраўнік творчага калектыву “Тэрыторыя мюзікла” Дзмітрый Якубовіч, лаўрэат конкурсаў і фестываляў Алена Дуброўская, вядомыя акцёры Дзмітрый Ратомскі, Яўген Карняг, Вікторыя Стрыганкова, Кацярына Машчэнка і іншыя.

Музычны вечар “Ой многа, як многа для думак дарог!” невыпадкова адбыўся ў гасцінным доме Песняра. Якуб Колас заўсёды любіў музыку, добра спяваў, валодаў скрыпкай (навучыўся граць на ёй падчас навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі). Калі жыў у Мінску, у доме на Вайсковым завулку, скрыпка вісела над яго ложкам, і Пясняр часта іграў на ёй. Цудоўны голас быў ў жонкі Якуба Коласа Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч. У нашым музеі захоўваецца скрыпка, але яна належала не самому Якубу Коласу, а яго свату, вядомаму дзіцячаму пісьменніку Янку Маўру. Ёсць і ўнікальны раяль пачатку мінулага стагоддзя. Яго Канстанцін Міхайлавіч набыў для сваіх унукаў, бо разумеў карысць музычнай адукацыі. Паэт вельмі любіў слухаць па радыё народную музыку а таксама царкоўныя хоры (амаль у кожным пакоі дома стаяў радыёпрыёмнік).