background

Праект "Жывая бібліятэка"

10.12.2020

Спадчына Д. К. Міцкевіча

  • Праект "Жывая бібліятэка"
  • Праект "Жывая бібліятэка"
  • Праект "Жывая бібліятэка"
  • Праект "Жывая бібліятэка"
  • Праект "Жывая бібліятэка"
  • Праект "Жывая бібліятэка"
  • Праект "Жывая бібліятэка"
  • Праект "Жывая бібліятэка"
  • Праект "Жывая бібліятэка"
  • Праект "Жывая бібліятэка"
  • Праект "Жывая бібліятэка"
  • Праект "Жывая бібліятэка"
  • Праект "Жывая бібліятэка"

Лёс на буслова гняздо

Выгне кола сам.

Каравай не таннай славай

Пячэцца.

Слядамі веры

За бацькам Коласам

Ісці нялёгка,

Таму й пачэсна!

 

Рыгор Барадулін

 

 

Праект “Жывая бібліятэка”

У сямейным архіве Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча (1914-1996) захавалася яго асабістая бібліятэка.

Гэта шэраг разнастайных выданняў па хіміі 1930-1960-х гг. Увазе наведвальнікаў яны паказваюцца ўпершыню.

Старэйшы сын Якуба Коласа ў школьныя гады захапляўся хіміяй, дзякуючы знаёмаму Якуба Коласа па 1920-х гадах выдатнаму вучонаму-хіміку Барысу Міхайлавічу Беркенгейму. Пасля сканчэння хімічнага факультэта БДУ Д.К. Міцкевіч абраў гэту дысцыпліну сваёй любімай прафесіяй.

Працаваў асістэнтам, пасля старшым выкладчыкам на гэтым факультэце.

Успамінае Вера Данілаўна, дачка Д.К.Міцкевіча: “Адразу пасля сканчэння хімфака яго прынялі ў аспірантуру, таму што ён быў адным з лепшых студэнтаў. Вучыўся ў Мікалая Аляксандравіча Прыляжаева, сусветна вядомага вучонага. Мне было цікава пачытаць у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь анкету бацькі, яго аўтабіяграфію. Перапісала адзін дакумент, у якім шла гаворка пра тое, як сур’ёзна Даніла Міцкевіч працаваў над кандыдацкай. Але, на жаль, яе абараніць не змог. Пачалася вайна…”

У час Вялікай Айчыннай вайны Даніла Міцкевіч знаходзіцца разам з бацькамі і малодшым братам Міхасём у эвакуацыі ў Ташкенце, працуе ў Сярэднеазіяцкім універсітэце (1941–1942) над стварэннем запальных сумесяў для патрэб фронту, з 1942 г. – у хімічнай групе АН БССР. У жніўні 1943 быў выкліканы ў Маскву, дзе працаваў тры месяцы дэканам хімфака адноўленага БДУ на ст. Сходня пад Масквой. Потым – навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР.

У пасляваенных лістах Якуб Колас амаль кожны раз нагадвае пра “павышэнне свае навуковае іерархіі” – абарону кандыдацкай дысертацыі. Пасля смерці народнага паэта Даніла Канстанцінавіч перайшоў з навукі ў сферу культуры. Быў стваральнікам і першым дырэктарам (1957 – 1980) Літаратурнага музея Якуба Коласа і яго філіяла на Стаўбцоўшчыне, папулярызаваў выдатную творчасць свайго бацькі.

Таццяна Макаранка,

навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела