background

Прэзентацыя новых кніг

14.01.2021

Сёння ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя новых кніг Якуба Коласа для дзяцей, выхад якіх ініцыянаваны музеем.

  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг
  • Прэзентацыя новых кніг

А таксама адбылося адкрыццё музейнай выставы, прысвечанай 85-годдзю ілюстраванага выдання верша "Савось-распуснік".

Вельмі прыемна, што гэты год пачынаецца з папаўненняў фондаў музея. Беларуская мастачка Алеся Жыткевіч перадае музею свае працы – ілюстрацыі да твораў Якуба Коласа для дзяцей. Графічныя работы мастачкі ўпрыгожылі не толькі выстаўку, якая была адкрыта ў музеі песняра да 85-годдзя выхаду ў друку паэмы “Міхасёвы прыгоды”, але і кнігі Якуба Коласа – выданні Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Выдаваць творы Якуба Коласа для дзяцей было адным з пажаданняў малодшага сына Якуба Коласа Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча, які добра разумеў іх запатрабаванасць, бо любоў да беларускага слова, да беларускай мовы і літаратуры фарміруецца менавіта ў дзяцінстве. Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Васільевіч Храмы падтрымаў прапанову – у свет выйшлі паэма Якуба Коласа “Міхасёвы прыгоды”, верш “Савось-распуснік” і паэма “Рак-вусач”, а таксама кніга выбраных вершаў класіка для дзяцей. Невыпадкова, што першай выдадзенай кнігай стала паэма Якуба Коласа “Міхасёвы прыгоды”, бо прататыпам галоўнага героя быў сам Міхась Канстанцінавіч, якому 30 студзеня 2021 года споўнілася б 95. Так супала, што менавіта кнігу Якуба Коласа “Міхасёвы прыгоды” 1935 года выдання з аўтографам класіка рускаму пісьменніку-марыністу, аўтару “Цусімы” Аляксею Сілычу Новікаву-Прыбою на пачатку 2021 года перадала ў фонды ўнучка песняра Вера Данілаўна Міцкевіч, якая атрымала яе ў дар музею ад родных рускага пісьменніка. Кніга з аўтографам папоўніла адну з найбольш значных калекцый музея і стала 94 у шэрагу кніг з інскрыптамі Якуба Коласа.