background

Рубрыка "Колас. Дзень за днём" за чэрвень

27.06.2022

Чым жыў Якуб Колас у чэрвені, напрыклад, 1953 года? Зазірнем у кнігу М. І . Мушынскага "Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа" і перанясемся на 69 гадоў назад у мінулае ў сённяшні дзень.

  • Рубрыка "Колас. Дзень за днём" за чэрвень

 

Якуба Коласа заўсёды хваляваў стан беларускай мовы. І вось 25-27 чэрвеня 1953 года Канстанцін Міхайлавіч прымае ўдзел у рабоце IV Пленума ЦК КПБ. Выступае з прамовай, у якой была засяроджана ўвага на балючай праблеме становішча беларускай мовы, на паграджальным звужэнні сферы яе функцыянавання. Мы, гаворыць Колас, перасталі карыстацца нашай мовай як мовай рабочай, "не зважалі на тое, што яна выходзіць з ужытку нават такіх устаноў і арганізацый, як Акадэмія навук, Міністэрства асветы, былое Міністэрства кінематаграфіі, былы камітэт па справах мастацтваў, навучальныя ўстановы, тэатры, Саюзы мастакоў, кампазітараў і інш". Падобнае становішча ў галіне мовы, падкрэсліў народны паэт, негатыўна адбіваецца на развіцці ўсёй нацыянальнай культуры, і таму нельга пасіўна назіраць за гэтым небяспечным працэсам, які павінен быць неадкладна спынены.