background

Шчыра запрашаем на мерапрыемства!

13.09.2021

Дыялогавая пляцоўка “Літаратурныя ідэалы падрастаючага пакалення” і адкрыццё часовай экспазіцыі да Дня народнага адзінства

17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэта дата ў 1939 годзе сталася фактам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацавалася ў гістарычнай памяці народа. Падзел радзімы ў 1921 годзе лёг незалечнай ранай і на сэрцы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – менавіта там, за непраходнай мяжой, у Заходняй Беларусі, засталася малая радзіма паэта – родныя сэрцу мясціны Стаўбцоўшчыны, дзе жылі бліжэйшыя родныя (у тым ліку і маці паэта), а таксама сябры і паплечнікі. Пасля доўгага расстання Колас упершыню наведае Мікалаеўшчыну толькі ў канцы чэрвеня 1940 года.

15 верасня 2021 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая экспазіцыя “Радзіма Якуба Коласа на ваенна-тапаграфічных картах 30- х гг. XX ст.”.

17 верасня ў 14.00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на дыялогавую пляцоўку “Літаратурныя ідэалы падрастаючага пакалення” з удзелам вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ліпскага і намесніка дырэктара выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Анастасіі Радзікевіч. Уладзімір Сцяпанавіч лічыць: “У нас тры асноўныя задачы: трэба навучыць дзяцей любіць сваю Радзіму; трэба прывіць ім любоў да роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры; трэба, каб дзеці нашы ўмелі шанаваць людзей, якія цярпліва выводзяць іх на жыццёвыя пуцявіны”.  Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Сардэчна запрашаем!

 

 

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, ул. Акадэмічная, 5.

www.kolasmuseum.by;

e-mail: info@kolasmuseum.by