background

Шляхамі Коласа

16.12.2022

Адкрыццё выставы Міколы Лінніка "Шляхамі Коласа" адбылося ў Дзіцячай бібліятэцы № 2.

  • Шляхамі Коласа
  • Шляхамі Коласа

Сёння ў Дзіцячай бібліятэцы № 2 прайшло цікавае мерапрыемства, прысвечанае 140-годдзю народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, у межах якой адкрылася выстаўка фотамастака, кіраўніка творчай студыі "Пазітыў" Міколы Лінніка. У імпрэзе прынялі ўдзел даследчыца творчасці Якуба Коласа, унучка Песняра Вера Даніілаўна Міцкевіч і загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Якуба Коласа Вольга Наважылава.