background

Супрацоўніцтва і сяброўства

18.11.2021

Сёння ў музеі адбылася сустрэча са старшынёй Беларускага культурнага цэнтра "Світанак" г. Ташкента С. М. Дудзюк.

  • Супрацоўніцтва і сяброўства
  • Супрацоўніцтва і сяброўства
  • Супрацоўніцтва і сяброўства
  • Супрацоўніцтва і сяброўства

Святлана Мікалаеўна перадала ў фонды музея каштоўныя матэрыялы. Галоўны захавальнік фондаў музея Васіліна Валер'еўна Міцкевіч правяла для шаноўнай госці экскурсію па выстаўцы "У той песні, шырокай, як свет...", прысвечанай 100-годдзю першага выдання зборніка алегарычных апавяданняў Якуба Коласа "Казкі жыцця". Прыемным падарункам для Святланы Мікалаеўны сталася нядаўняе музейнае выданне "Казак жыцця".