background

У партызанскім паходзе...

22.04.2022

Шаноўныя сябры! Шчыра запрашаем вас на наша мерапрыемства!

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

ГА “Беларуская асацыяцыя “Конкурс”

КРУП “Акадэмкніга”

ПРЭС-РЭЛІЗ

Прэзентацыя кнігі Б. В. Дабрадомава “Уходили в поход партизаны

28 красавіка ў 14.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі Барыса Васільевіча Дабрадомава “Уходили в поход партизаны”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці.

Гэта ўспаміны ўдзельніка партызанскага руху ў Асіповіцкім, Пухавіцкім, Клічаўскім і Бабруйскім раёнах Беларусі Барыса Дабрадомава, напісаныя ім яшчэ ў 70-х гадах XX ст. Больш за 30 гадоў рукапіс захоўваўся ў фондах былога музея Градзянецкай сярэдняй школы, а пасля закрыцця гэтай установы адукацыі быў перададзены ў Асіповіцкі раённы краязнаўчы музей. І вось, нарэшце, намаганнямі многіх людзей, у першую чаргу ўраджэнца пас. Градзянка Генадзя Уладзіміравіча Няхая, рукапіс быў апублікаваны. Кніга ўнікальная па змесце, таму што без прыкрас раскрывае партызанскія будні, характарызуе ўдзельнікаў барацьбы супраць фашыстаў, жыццё ў тыле як савецкіх партызан, так і мірнага насельніцтва. Пра цяжкасці ваеннага часу, патрыятызм і здраду, гераізм нашых суайчыннікаў і зверствы ворагаў расказвае гэта выданне.

Кніга адрасавана тым, хто цікавіцца гісторыяй сваёй краіны і малой радзімы, хто захоўвае ўспаміны аб нашых продках і каму неабыякавы іх лёс. Выдаўцы спадзяюцца, што выданне паслужыць стымулам для чытачоў зрабіць нешта карыснае для захавання памяці пра тых, хто змагаўся з самай страшнай чумой XX ст. − фашызмам − і перамог яе.

Сардэчна запрашаем!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

www.kolasmuseum.by;

e-mail: info@kolasmuseum.by