background

«У той песні, шырокай, як свет…»

01.11.2021

Часовая экспазіцыя да 100-годдзя першага выдання
зборніка алегарычных апавяданняў Якуба Коласа «Казкі жыцця»

 

У літаратурнай спадчыне Якуба Коласа асаблівае месца займае цыкл алегарычных апавяданняў пад назвай «Казкі жыцця». Гэта быў адзін з любімых жанраў паэта. Ён — вынік асэнсавання паэтам гістарычных з’яў, спроба вырашыць шматлікія філасофскія і этычныя праблемы. Першае апавяданне «Дудар» выйшла ў 1906 годзе, апошняе — «Страказа» — у 1956 годзе. Увесь цыкл алегарычных апавяданняў аб’ядноўвае 32 казкі. Паэт называў іх адзіным творам. Упершыню яны былі надрукаваны ў газетах «Наша Ніва», «Вольная Беларусь», зборніках «Родныя з’явы», «Беларускім каляндары».

Першае выданне «Казак жыцця» Якуба Коласа асобнай кнігай з’явілася ў 1921 годзе ў горадзе Коўна (Каўнас).

Алегарычныя казкі Якуб Колас пісаў з 1906 года за апошніх дзён свайго жыцця, хаця з вялікім перапынкам у 1930-1940-я гг. Напрыканцы жыцця Я Колас рыхтаваў «Казкі жыцця» да перавыдання, якія асобнай кнігай апошні раз выходзілі только ў 1928 годзе. На выставе прадстаўлены гэты зборнік з праўкамі, надпісамі яго рукою, аўтар робіць новы змест кнігі, піша новыя казкі, на некаторых стаяць даты «1955 год». Зборнік 1928 года, рукапісы,  машынапісы з яго праўкамі заховаюцца, як і пры жыцці песняра, ў пісьмовым стале яго рабочага кабінета. Але запланаваны на 1956 год зборнік пабачыў свет только ў 1960 года ўжо пасля смерці Якуба Коласа.

У апошнія дзесяцігоддзі «Казкі жыцця» друкаваліся сумесна з іншымі знакавымі творамі Якуба Коласа: «Новая зямля», «Сымон-музыка», «Другое чытанне для дзяцей беларусаў».

На часовай экспазіцыі прадстаўлены ўсе выданні зборніка, у тым ліку  і юбілейнае выданне Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа 2020 года, а таксама графічныя працамі беларускай мастачкі Л.І.Пятруль і ілюстрацыі А.Жыткевіч да апошняга выдання «Казак жыцця»  2020 года.

Часовая экспазіцыя будзе працаваць да канца месяца.