background

Увага! Конкурс!

10.02.2022

Да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа музей прымеркаваў новую акцыю #люблюКоласа!

  • Увага! Конкурс!

Каб засведчыць сваю любоў да творчасці Песняра, удзельнічайце ў нашай акцыі. Набывайце сувеніры ў музеі, фатаграфуйцеся з імі,  пішыце творы, прысвечаныя Якубу Коласу, размяшчайце іх у сябе на старонках у сацыяльных сетках з хэштэгам #люблюКоласа. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы!

Гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы! Кожны, хто набывае квіток у музей, атрымлівае сувенірны білет з нумарам. Кожны 140-ы ўдзельнік атрымае падарунак. Раз на месяц на сайце сярод ўсіх ўладальнікаў сувенірных білетаў будуць разыграны прызы. Уважліва сачыце за абнаўленнямі! Поспехаў!