background

Вандроўка на Палессе па Коласаўскіх мясцінах

27.09.2021

Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа наведалі горад Пінск, вёску Пінкавічы і горад Лунінец.

  • Вандроўка на Палессе па Коласаўскіх мясцінах

У Пінскай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшла Міжрэгіянальная канферэнцыя "Коласаўскія адрасы Радзімы: памятныя мясціны, музеі, помнікі", у якой прынялі ўдзел вучоны сакратар музея А. У. Астаповіч, старшы навуковы супрацоўнік А. С. Крыжэвіч і навуковы супрацоўнік В. Я. Наважылава. Адбылася прэзентацыя музея, выстаўкі "Наперадзе многа дарог і шмат далячынь", а таксама фільма 3D-рэканструкцыі даваеннага дома Якуба Коласа ў Мінску. Супрацоўнікі музея наведалі хату, дзе жыў Якуб Колас, калі настаўнічаў у Пінску ў 1912 - 1915 гадах, царкву, дзе адбылося вянчанне Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча і Марыі Дзмітрыеўны Каменскай у 1913 годзе, будынкі, дзе ў пачатку XX ст. знаходзілася чыгуначная школа, дзе выкладала Марыя Дзмітрыеўна і 3-е прыходскае вучылішча, дзе працаваў настаўнікам Канстанцін Міхайлавіч.

Цудоўная сустрэча з юнымі экскурсаводамі Народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа адбылася ў Пінкавічах. А затым супрацоўнікі наведалі Коласаўскія мясціны ў Лунінцы. У лістападзе 1911 - лютым 1912-га года Колас жыве ў свайго таварыша Вікенція Філіповіча, займаецца за плату з яго вучнямі, дзецьмі чыгуначнікаў (20 чалавек). Кватэра Філіповіча знаходзілася па Садовай (цяпер Савецкай) вуліцы. Пасля ад'езду з Лунінца Я. Колас вядзе перапіску з настаўніцай Любоўю Мікалаеўнай Савіцкай.