background

Творчы вечар Віктара Шабуні “У Дворыку Дома Коласа” у межах праекта “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”

23.06.2021

23 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбыўся творчы вечар “У Дворыку Дома Коласа” у межах праекта “Кватэрнік у дзядзькі Якуба” – узрушанай прыгажосці мелодыі прагучалі ў выкананні спевака Віктара Шабуні. Слухаючы старадаўнія і сучасныя рамансы пад гітару, госці дома Коласа ўзгадвалі нешта сваё, запаветнае.

  • Творчы вечар Віктара Шабуні “У Дворыку Дома Коласа” у межах праекта “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”

Ёсць у музыцы нейкая чароўная магія, якая абуджае патаемныя струны нашае душы. Музыка і паэзія гавораць з намі на адной мове – мове кахання.

У доме Якуба Коласа часта гучала музыка – народны паэт вельмі яе любіў, добра граў на скрыпцы і спяваў, слухаў па радыё народныя мелодыі і царкоўныя спевы. Мела прыгожы голас і жонка Песняра Марыя Дзмітрыеўна. У пачатку мінулага стагоддзя ў доме Коласа з’явіўся раяль, яго набылі для унукаў паэта – Якуб Колас высока ацэньваў карысць музычнай адукацыі.

Адным з самых мілагучных, шчымлівых, адкрытых чалавечаму сэрцу музычных жанраў з’яўляецца раманс.

Сёння ў рэпертуары вядомага артыста, былога саліста аперэты Віктара Шабуні (у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры сыграў каля 40 роляў!) сёння больш за сотню рамансаў. У канцэрце прагучалі самыя любімыя публікай рамансы, а таксама беларускія народныя песні і кампазіцыі на вершы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых паэтаў.