background

XXXV навуковая канферэнцыя «Каласавіны»

01.10.2021

Сардэчна запрашаем да ўдзелу!

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ

ЯКУБА КОЛАСА

 

Інфармацыйнае паведамленне

 

03.11 – 04.11.2021 г.

 

запрашаем Вас прыняць удзел у юбілейнай

XXXV навуковай канферэнцыі «Каласавіны»

 

 

Канферэнцыя будзе адбывацца на базе Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і філіяла музея «Мікалаеўшчына»

 

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, спецыялісты ў галіне навуковага коласазнаўства, гісторыі беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст., мовазнаўства, гісторыкі, архівісты, журналісты, культуролагі, мастацтвазнаўцы, спецыялісты музейнай справы, выкладчыкі ВНУ.

 

Праблематыка канферэнцыі:

  1. Літаратурная спадчына Якуба Коласа, новыя адкрыцці. Да 115-годдзя пачатку літаратурнай творчасці народнага паэта і 105-годдзя выхаду ў свет кнігі «Казкі жыцця».
  2. Актуальныя праблемы мовазнаўства.
  3. Актуальныя пытанні сучаснага музеязнаўства.
  4. Праблемы вывучэння, фіксацыі і інтэрпрэтацыі рухомых і нерухомых помнікаў гісторыі і культуры.
  5. Краязнаўчы рух і літаратурныя музеі. Праблемы ўзаемадзеяння.
  6. Роля краязнаўства ў захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

 

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 кастрычніка 2021 г. падаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі на электронны адрас info@kolasmuseum.by  

Для публікацыі дакладаў неабходна да 20 кастрычніка 2021 г. выслаць матэрыялы на электронны адрас info@kolasmuseum.by

 

 

Да канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў «Каласавіны».

Рабочыя мовы канферэнцыі – усе славянскія.

 

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Праезд і пражыванне за кошт камандзіруючага боку.