background

"Я жыву святой надзеяй"

19.11.2021

Сёння напярэдадні Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" у музеі адбылася імпрэза "Я жыву святой надзеяй".

З прывітальным словам да гледачоў звярнулася Ірына Уладзіміраўна Мацяс- дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Выканаўца галоўнай ролі фільма Наталлі Вяроўкінай "Хто наступны, летуценнікі?",вядучы кінафестывалю "Лістапад", вядомы артыст тэатра і кіно Ігар Пятроў чытаў вершы Якуба Коласа, цудоўна танчыў і спяваў, адказваў на пытанні прыхільнікаў.

Адбылася прэм'ера ў Беларусі фільма расійскага рэжысёра Наталлі Вяроўкінай "Хто наступны, летуценнікі?". Да гледачоў музея спадарыня Наталля звярнулася з відэазваротам. А мастак-пастаноўшчык карціны вядомая творца Наталля Апіок расказала аб працы над фільмам, успомніўшы свае эмоцыі пад час здымачнага працэсу.

Дзякуй спадару Ігару Пятрову за цудоўнае выступленне! Жадаем новых творчых поспехаў!

Рэпартаж радыё "Культура" з мерапрыемства "Я жыву святой надзеяй"