background

...Якубу Коласу пісалі з Крычаўшчыны

16.06.2020

Паўгады таму літаратурнаму музею Якуба Коласа споўнілася 60 гадоў з часу заснавання, а ў фондавых сховах яшчэ знаходзяцца шмат лістоў да класіка беларускай літаратуры абсалютна недаследаваных. Такая сітуацыя склалася таму, што ў пасляваенны час да Якуба Коласа прыходзілі дзясяткі лістоў штодня з розных раёнаў Беларусі, а таксама з далёкіх гарадоў і рэспублік былога Савецкага Саюза і іншых сацыялістычных краін.

  • ...Якубу Коласу пісалі з Крычаўшчыны
  • ...Якубу Коласу пісалі з Крычаўшчыны
  • ...Якубу Коласу пісалі з Крычаўшчыны
  • ...Якубу Коласу пісалі з Крычаўшчыны

 

Адзін з іх быў дасланы жыхаром Крычаўскага раёна Фраловым Уладзімірам Антонавічам, які пражываў у вёсцы Калініна (былая Задабрасць). Захаваўся машынапісны ліст з канвертам, якія былі адпраўлены з пазначэннем «Председателю Союза советских писателей Якубу Коласу». Ліст публікуецца ўпершыню, пры гэтым тэкст прыводзіцца цалкам, без скарачэнняў:

Здравствуйте многоуважаемый ЯКУБ КОЛАС!

Простите мне за моё беспокойство к Вам.

Я писал в Министерство союза Советских писателей с просьбой чтобы ответили мне на мои вопросы, но ответа я не получил по неизвестной причине и когда моё ожидание стало бесполезным, я решил обратиться к Вам.

Вкратце опишу кто я такой.

Я, Фролов Владимир Антонович, рож. 1930 г. Проживаю в дер. Калинино Сокольничского С/с. Кричевского р-на Могилёвской обл. Б.С.С.Р. Работаю столяром на строительстве пивзавода и одновременно продолжаю начатую свою работу, т.е. я окончил первую маленькую часть своей книги “Лунная ночь” и начал вторую более расширенную.

Мне очень трудно выполнять сразу две работы, причем после физического труда я должен отдохнуть к следующему дню, но вместо того я забираюсь в свой смешной кабинет и до 2-3х часов ночи читаю, пишу и т.д. 

Мне нет достаточного свободного времени чтобы обдумывать хорошо и подробно, это во-первых, а во-вторых я слишком малограмотный. Образование моё 3 класса начальной школы и я слишком делаю много грамматических ошибок и неправильно строю предложения.

Мне просто неудобно и страшно даже говорить о таких вещах, о которых я упоминаю, но все же я надеюсь на свою способность, склонность и даже уверенность в своём труде, в полном окончании его.

У меня получается как-то не совсем хорошо, потому что (если позволите мне так выразиться) я проживаю в среде обильного невежества, где часто выкристаллизовываются  крылатые “словечки”… и окромя грубых деревенских развлечений я ничего не вижу и не слышу, нет мне с кем поделиться мнениями, посоветоваться, поговорить и т.д. А поэтому я и решил обратиться к Вам с просьбой, ответьте мне на мои следующие (важные для меня вопросы):

  1. Смогут ли исправить в редакции мои ошибки, что-либо добавить, изменить, выбросить и т.д.?
  2. Допустим начинающий писатель или вообще писатель пишет какую-нибудь книгу, повесть или рассказ, он пишет урывками или специально только пишет и не отвлекается другими работами?
  3. Смогут ли меня подучить, если заметят во мне вроде таланта, если я желаю продолжать и впредь свою работу?

И 4.   Обеспечут ли меня работой по моей силе возможности не включая физической?

Очень трудно жить и работать в одиночестве, как я живу и работаю, я никому не сознаюсь в своей работе, а хотя и сознавался, то всегда подвергался язвительному смеху, поэтому и приходиться молчать.

Если Вы ответите на мои вопросы, я сразу же начну копировать работу для отсылки в редакцию.

Прошу удовлетворить мою просьбу.

Проситель                                        Фролов В.А.                                                          26.10.1952 год

 

Мой адрес:

Могилёвская обл.

Кричевский район.

Сокольничский Сельский совет.

дер. Калинино.

                 Фролову Владимиру Антоновичу

Перадусім варта адзначыць, што машынапісны ліст змяшчаў прыблізна два дзясятка абдруковак і памылак. Гэта якраз пацвярджае словы аўтара ліста пра яго слабую адукацыю. Тым не менш ліст, напісаны жыхаром Крычаўшчыны, даволі цікавы па змесце, жывы, праўдзівы і шчыры. Відавочна вышэйпрыведзены тэкст да Якуба Коласа быў парывам душы маладога чалавека, якому было на момант напісання цытаванага тэкста ўсяго 22 гады. Дзяцінства яго прыйшлося на часы вайны, а на момант яе заканчэння Фралову споўнілася ўжо прыблізна пятнаццаць год. Гісторыкі вядома адзначаюць, што пасляваенныя гады былі надта цяжкія для насельніцтва Беларусі і многім прыходзілася практычна выжываць. Аднак самыя моцныя, да ліку якіх можна далучыць і адрасанта, паспявалі думаць і аб высокіх рэчах. Праз напісанае бачыцца, што малады чалавек даволі мэтанакіраваны, хоць зусім не мае падтрымкі звонку, а толькі кпіны калег па цэху з-за свайго захаплення. Праўда непаразуменнем іншых дух беларускага хлопца не быў зломлены. Наадварот, у лісце Уладзіміра Фралова да народнага паэта падкрэсліваецца гатоўнасць да працы і рэалізацыі пастаўленых задач. Жаданне ствараць, непаразуменне навакольнага асяроддзя і адзінота сталі галоўнымі чыннікамі гэтага ліста. Працытаваны машынапісны тэкст з поўнай упэўненасцю можна назваць эмацыйным выплескам маладога чалавека, які быў зусім адзін у сваіх думках і памкненнях, аднак пісаў яго, пэўна,  з вялікай надзеяй і верай у будучыню. 

Болей за тое, ліст утрымлівае і цікавыя звесткі па гісторыі вінакурні, якая вядома яшчэ з канца ХVIII стагодзя. Афіцыйна Крычаўскі піваварны завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1950 годзе. Вытворчасць знаходзілася ў сценах дарэвалюцыйнай вінакурні Стэфана Галынскага ў вёсцы Задабрасць, на мяжы з паўднёвай акраінай Крычава. З кароткіх звестак ліста відавочна, што будаўнічыя працы на заводзе працягваліся яшчэ і ў 1952 годзе. Сёння ад былой піваварні засталіся толькі рэшткі, якая якраз у 1952 годзе актыўна дабудоўвалася.

Важна патлумачыць некаторыя афіцыйныя назвы, што былі няправільна напісаны адрасантам, хутчэй за ўсё з-за банальнага няведання. У самым пачатку тэкста сустракаецца назва “Министерство союза Советских писателей” якога  канешне ж не існавала, бо гэта была арганізацыя савецкіх пісьменнікаў, а не дзяржаўных дзеячоў. Хаця ў гэтай агаворцы ёсць вялікая доля праўды, бо многія пісьменнікі былі пры высокіх дзяржаўных пасадах. Не выключэннем з’яўляўся і Якуб Колас, які неаднаразова станавіўся дэпутатам Вярхоўнага савета БССР і СССР. Куды ж пісаў хлопец, з тэкста ліста не надта зразумела,  бо цэнтр Саюза савецкіх пісьменнікаў знаходзіўся ў Маскве, пагэтаму, магчыма, малады чалавек пісаў менавіта туды. Як адзначалася вышэй, на канверце таксама пазначана найменне пасады адрасата (“Председателю Союза советских писателей Якубу Коласу”). Аднак меўся маладым чалавекам хутчэй за ўсё Саюз пісьменнікаў БССР, бо ліст адпраўлены на мінскі адрас. Найменне такое, натуральна, было, аднак у дачыненні да Якуба Коласа пазначана няправільна і непраўдзіва, бо такую пасаду ён ніколі не займаў. Якуб Колас у 1950-х гг.  з’яўляўся шэраговым сябрам гэтай арганізацыі (хоць меў, канешне, вялікі аўтарытэт у пісьменніцкіх колах), але ж кіраваў ёй у тыя часы Пятрусь Броўка. Варта адзначыць, што ў другой палове ліста аўтар задае даволі наіўныя пытанні, часам нават надта прамыя без пэўнай тактоўнасці. Такія пытанні паказваюць пра слабае ўяўленне прафесіі пісьменніка і яго ролі аўтарам ліста. Аднак менавіта ў гэтым можа праяўляцца непадробная зацікаўленасць маладога чалавека пісьменніцкай справай і яго шчырае жаданне пісаць, спрабуючы дасягнуць поспехаў штодзённай працай. Які быў адказ Якуба Коласа на гэтыя шчырыя словы і думкі маладога пралетарыя, які імкнуўся стаць на творчую сцяжынку, нам невядома дагэтуль. Застаецца спадзявацца, што малады творца атрымаў адказ, і ліст захоўваецца ў сям’і да сённяшняга часу.

Пісалі да славутага пісьменніка і з вёскі Варанёва, аднак ад ліста застаўся толькі адзін канверт. Самога аркуша з тэкстам (а мабыць і з просьбай) да Якуба Коласа, на вялікі жаль, не захавалася. Ліст быў адпраўлены на адрас дома пісьменнікаў БССР, а аўтарам з’яўляецца невядомая асоба Кастрычка Аляксей Васільевіч. Пазначаны і дакладны адрас адпраўшчыка: “1я Пушкинская ул., д. №4”. Паштовыя штампы і дадатковыя надпісы кшталту “заказное”, як і савецкая марка чырвонага колеру ніякай дадатковай інфармацыі не даюць.

Адзначу, што сувязь Якуба Коласа і Крычаўшчыны яшчэ і ў тым, што славуты класік айчыннай літаратуры стаў першым пісьменнікам, хто звярнуўся да гістарычнай тэмы Крычаўскага паўстання. У сваіх лістах да калегаў ён пісаў пра задуму гістарычнай аповесці. Напрыклад, у лісце да свайго сябра, вядомага рускага пісьменніка Сяргея Гарадзецкага ад 8 верасня 1938 г. пісаў наступнае: «Зреет план большой исторической повести, пожалуй, даже романа. Думаю поехать на то место, где происходили исторические события, взглянуть на окрестности, познакомиться с народом, поискать следов прошлого в его памяти. Я, кажется, уже делился с тобой мыслями об этом замысле. Первоначально намеревался писать пьесу на этом материале. Но меня больше увлекает повесть. Здесь я буду менее связан канонами театра. Пьесу будет легче написать, когда материал пройдёт известную обработку. (Я имею в виду Кричевское восстание.)». Аднак толькі пачаўшы пісаць, Якуб Колас спыніў працу пад уплывам  жорсткай савецкай ідэалогіі, якая магла не дараваць няправільных трактовак гістарычных падзей. Тым больш што другая палова 1930-х гадоў была  часам знішчэння нацыянальных элітаў савецкіх краінаў, масавых рэпрэсій савецкіх грамадзянаў. Гэтым і тлумачыцца заканчэнне працы над паэмай, нягледзячы на вялікую зацікаўленнасць Коласа падзеямі паўстання. А выйшэйпрыведзены ліст маладога працаўніка крычаўскай піваварні раскрывае стасункі знакамітага класіка айчыннай літаратуры з адным з пасожскіх рэгіёнаў Усходняй Беларусі.

Падрыхтаваў старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Крыжэвіч

 

Матэрыял быў апублікаваны ў раённай газеце “Крычаўскае жыццё” за 29 чэрвеня 2019 года