background

З Днём ведаў! Рубрыка "Колас. Дзень за днём"

01.09.2022

Верасень – месяц, калі ў вучэбных установах пачынаюцца заняткі.

Як настаўнік Якуб Колас вельмі перажываў за тое, каб дзеці добра і старанна вучыліся. У верасні 1954 года у часопісе “Бярозка” № 9 надрукавна “кароткае пісьмо” “За вучобу, сябры!”, у якім Колас гаворыць пра школу як пра “першыя крокі на шырокую дарогу навукі, грамадскага жыцця і дзейнасці”, выказвае пажаданні, дае бацькоўскія парады вучням.