На выставе прадстаўлены арыгіналы ілюстрацый беларускага мастака да зборніка апавяданняў Якуба Коласа «Страшнае спатканне» і копіі ілюстрацый да паэмы «Сымон-музыка».
Дзякуючы нашым шаноўным гасцям, такі незвычайны фармат вечара атрымаўся вельмі цёплым і ўтульным. Дзякуем Мікалаю Міхайлавічу Паграноўскаму – мастацтвазнаўцу, мастацкаму крытыку, куратару і галерысту; Уладзіміру Пятровічу Савічу - мастаку, графіку, аднакурсніку Мікалая Селешчука;
Раісе Паўлаўне Сіплевіч - мастачцы, аднакурсніцы Мікалая Селешчука; Раісе Андрэеўне Баравіковай - пісьменніцы, перакладчыцы, паэтычны зборнік якой «Слухаю сэрца» у 1978 г. ілюстраваў М.М. Селяшчук; Веры Даніілаўне Міцкевіч- унучцы Якуба Коласа.