background

Запрашэнне на беларуска-ірландскую вечарыну

16.08.2021

19 жніўня 2021 года на адкрытай пляцоўцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа адбудзецца вечарына, прысвечаная творчасці вядомага ірландскага паэта і драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Уільяма Батлера Ейтса (William Buttler Yeats).

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі

“Беларусь-Iрландыя”

 

ПРЭС-РЭЛІЗ

Беларуска-ірландская вечарына

 

19 жніўня 2021 года на адкрытай пляцоўцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа адбудзецца вечарына, прысвечаная  творчасці вядомага ірландскага паэта і драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Уільяма Батлера Ейтса (William Buttler Yeats). На беларускую мову былі перакладзены некаторыя яго вершы, п’еса “Пясочны гадзіннік”, аўтабіяграфія і фрагменты дзённікаў. Уільям Батлер Ейтс захапляўся народным фальклорам, па-мастацку перадаваў дух народа ў сваіх творах. Таксама як у беларускай літаратуры Якуб Колас.   

На вечарыне прагучаць вершы Уільяма Батлера Ейтса і народнага паэта Беларусі Якуба Коласа на англійскай і беларускай мовах.

Адбудзецца канцэрт ірландскай музыкі і танцаў пры ўдзеле танцавальнага клубу Bassdance” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (кіраўнік Алена Козіч), а таксама майстар-клас па ірландскіх танцах.

Актыўныя ўдзельнікі вечарыны атрымаюць падарункі ад таварыства “Беларусь-Ірландыя” Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

Пачатак у 17.00. Уваход  вольны.

 

Сардэчна запрашаем!

 

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Сайт музея: www.kolasmuseum.by; е-mail: info@kolasmuseum.by