background

Навіны

Запрашаем на круглы стол!
31.01.2022

Запрашаем на круглы стол!

“Я прыйшоў дзеля вас…” Круглы стол да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

чытаць далей →
Новыя гарызонты супрацоўніцтва
28.01.2022

Новыя гарызонты супрацоўніцтва

Творы Якуба Коласа перакладзены на шматлікія мовы свету. У фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, напрыклад, захоўваюцца тры кнігі з перакладам на мангольскую мову 25 вершаў рознага часу і апавядання "Сяргей Карага" Якуба Коласа.

чытаць далей →
Снежны конкурс
27.01.2022

Снежны конкурс

Сёння на сядзібе музея прайшоў займальны конкурс на лепшага снегавіка. Перамагло сяброўства!

чытаць далей →
Паэтычны снегапад
27.01.2022

Паэтычны снегапад

Таццянін дзень адзначылі сёння ў музеі канцэртам паэта і кампазітара Таццяны Шурынавай "Паэтычны снегапад".

чытаць далей →
Стартуе літаратурны конкурс "Майму Паэту прысвячаю..."
24.01.2022

Стартуе літаратурны конкурс "Майму Паэту прысвячаю..."

2022 год азнаменаваны 140-гадовым юбілеем класіка беларускай літаратуры народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. З гэтай нагоды Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае да ўдзелу ў Рэспубліканскім літаратурным конкурсе сярод школьнікаў і моладзі «Майму Паэту прысвячаю...», які распачынае цыкл юбілейных мерапрыемстваў.

чытаць далей →
Цёплыя сустрэчы на Стаўбцоўшчыне
20.01.2022

Цёплыя сустрэчы на Стаўбцоўшчыне

Сёння міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Мечыслававіч Маркевіч наведаў філіял Дзяржаўнага літаратурна- мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Мікалаеўшчына”

чытаць далей →
Памёр народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч
04.01.2022

Памёр народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч

Калектыў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа глыбока смуткуе з прычыны смерці народнага мастака Беларусі Васіля Пятровіча Шаранговіча.

чытаць далей →
Выратавалі Дзядулю Мароза
27.12.2021

Выратавалі Дзядулю Мароза

У час сённяшняга ранішніка "Калядныя прыгоды ў Доме Коласа" дзеці дапамагалі Снегавіку выратаваць з бяды Дзядулю Мароза, выконвалі складаныя задачы і ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях і конкурсах. А яшчэ зрабілі сваімі рукамі елачную цацку.

чытаць далей →
Калядныя прыгоды ў Доме Коласа
23.12.2021

Калядныя прыгоды ў Доме Коласа

У Доме-музеі Якуба Коласа прайшоў першы дзіцячы ранішнік "Калядныя прыгоды ў Доме Коласа". Навучэнцы 2 курса групы 220Н Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Алены Паўлаўны Жураўлёвай падрыхтавалі для вучняў 1 "А" класа сярэдняй школы № 19 імя Я. Купалы г. Мінска (класны кіраўнік Людміла Георгіеўна Гутнік) калядны спектакль, у якім гучалі вершы Якуба Коласа. А таксама правялі вясёлыя гульні і танцы каля елачкі. Першакласнікі чыталі вершы Дзядулю Марозу і Снягурцы, разгадвалі загадкі і атрымлівалі заслужаныя падарункі.

чытаць далей →
Дружба праменняў: Якуб Колас і Казахстан
22.12.2021

Дружба праменняў: Якуб Колас і Казахстан

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшло ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі "Дружба праменняў: Якуб Колас і Казахстан", у якім прыняў удзел беларускі паэт, празаік, перакладчык, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў. Паэтка Гулімхан Амергалі прачытала вершы на рускай і казахскай мовах. Унучка Якуба Коласа Вера Даніілаўна Міцкевіч і праўнучка Песняра галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Валер'ўна Міцкевіч распавялі пра тое, як былі звязаны лёсам Якуб Колас і Казахстан.

чытаць далей →
background