Новая праграма Дзяржаўнага камернага хору Беларусі да дня нараджэння Якуба Коласа!
23.10.2024Якуб Колас – не толькі класік беларускай літаратуры і выбітны майстар слова, але і імя-сімвал нацыянальнай культуры.
Лёс беларускай літаратуры, яе развіццё ў сусветнай культурнай прасторы непасрэдна звязаны з постаццю паэта – яго творчасць паўплывала як на паэтаў-сучаснікаў, так і на наступнае пакаленне.
Мастацкае слова Коласа стала адлюстраваннем нацыянальнага характару і ментальнасці, а паэзія застаецца актуальнай і сёння, атрымліваючы музычнае ўвасабленне ў творах беларускіх кампазітараў.
Прагучыць музыка Аляксея Туранкова, Ігара Лучанка, Юрыя Семянякі, Алены Атрашкевіч і іншых вядомых айчынных кампазітараў, натхнёных паэтычнымі тэкстамі Коласа, Купалы, Багдановіча.
Дапоўняць праграму творы для цымбалаў, якія таленавіта адлюстроўваюць багацце і самабытнасць беларускага фальклору. Менавіта гэтая прыгажосць народнай творчасці захапляла песняроў нашай зямлі і натхняла на новыя стварэнні.
Дырыжор – Андрэй КУНЦЭВІЧ
рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ніна ВОСІПОВА
чытальнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Валерый АНІСЕНКА
цымбалы – лаўрэат міжнародных конкурсаў Юлія ПЛАТУН
фартэпіяна – Іван СЦЕПАНЦОЎ
1 лістапада (пятніца), пачатак канцэрта – 18:30
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа (вул.Акадэмічная, 5).
Квіткі можна набыць праз сістэму “Разлік”: Турызм і адпачынак –Экскурсіі, славутасці – Музей Якуба Коласа – Вечар на акадэмічнай.
Кошт – 20 рублёў, уключае наведванне экспазіцыі
6+