Літаратурнае чаяванне
04.11.2024Паважаныя сябры!
Запрашаем Вас 6 лістапада а 18-й гадзіне на чаяванне ў незвычайным фармаце!
Пра сервіроўку, посуд, гісторыю, традыцыі і культуру чаявання распавядзе Алеся Літвінава – арганізатар арт-сустрэч і чаяванняў з водарам мастацтва.
Зараз чайныя цырымоніі паступова адыходзяць у мінулае. З-за шалёнага рытму жыцця многія імкнуцца хутка перакусіць і не марнаваць шмат часу.
Запрашаем Вас запаволіцца і адчуць гэтую восень па-новаму ў музеі класіка беларускай літаратуры.
Лекцыя будзе праходзіць на рускай мове.
Акрамя лекцыі Вас чакаюць смаколікі, гарбата і прыгожы вінтажны посуд.
Кошт – 25 рублёў
Запіс: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd6zH3_9oHGfaOzKtknJgfDJmfHo4u0rQG74Bd20x2M0TMj8Q/viewform