Майстар-клас “Калядная торба”

11.12.2024

Набліжаюцца зімовыя святы, і, як клапатлівыя вавёркі, мы бяжым запасацца святочнымі падарункамі і ласункамі. А каб змясціць усю гэтую безліч хараства нам проста неабходны адмысловая Калядная торба!
Запрашаем зрабіць сваю торбу разам з сапраўднай мастачкай у музеі Коласа!

📍

Майстар-клас па роспісе пройдзе 15 снежня 2024 года а 13-й гадзіне. Колькасць месцаў абмежаваная!!!

❗️

Кошт удзелу – 20р. Усе неабходныя матэрыялы (фарбы, шопер і астатнее) уваходзяць у кошт!
Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы https://forms.gle/C7asUQGU3MV7tQj96

🏻
🎨

Чакаем у Доме Песняра!