Майстар-клас па вырабе калядных свечак

17.12.2024

А хату свечка асвятляе…

Сябры! 21 снежня у музеі Якуба Коласа пройдзе майстар-клас па вырабе калядных свечак з вашчыны!

Майстар-класс будзе адбывацца кожную гадзіну з 13:00 да 16:00, для запісу, калі ласка, абярыце зручны для вас час.

Кошт – 10 рублёў з чалавека. Усе неабходныя матэрыялы ўваходзяць у кошт, з сабой неабходна мець толькі калядны настрой!

Папярэдні запіс абавязковы: https://forms.gle/87sDUr2dUq8ciuyd6

Сустракаемся 21 снежня 2024 па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная 5