Выстаўка жывапісу і графікі “З падарожжа”

08.04.2025

1 красавіка 2025 года а 18-й запрашаем на адкрыццё выстаўкі мастацкіх твораў Сяргея Махнача “З падарожжа”.

Мастак Сяргей Махнач невыпадкова абраў радкі аднаго з вершаў Коласа ў якасці назвы сваёй выстаўкi жывапісу і графікі.
На часовай экспазіцыі мастак прэзентуе свае работы алеем і акрылам, а таксама шматлікія малюнкі каляровымі алоўкамі, частка з якіх была створана непасрэдна падчас падарожжаў.
Гасцей музея чакаюць творчыя творы, створаныя па матывах наведвання мясцiн у Беларусі і за яе межамі.
Куды б мастак не ездзіў, ён заўжды вяртаецца дадому. Прадстаўленую экспазіцыю, прысвечаную падарожжам, дапаўняюць работы, створаныя на лецішчы пад Мінскам і прысвечаныя беларускай прыродзе.
Глядач убачыць у залах i некалькі аўтапартрэтаў Сяргея Махнача. Не ўсе і не заўсёды бачаць у іх падабенства з аўтарам, але хай ён сам займальна раскажа пра кожны з гэтых партрэтаў і растлумачыць, чаму ён бачыць у іх сябе. А кожны глядач, як гэта звычайна і бывае, убачыць нешта сваё, абапіраючыся на ўласны жыццёвы досвед.