Начны квэст-экскурсія

12.08.2025

Па шматлікіх просьбах нашых дарагіх гасцей 20 жніўня ў 21:00 нас зноў чакае традыцыйны начны квэст-экскурсія па музеі.

Ці задумваліся вы калі-небудзь, чым жыве музей пасля закрыцця? Якая атмасфера пануе ў пакоях дома Коласа ноччу, калі апошні наведвальнік пакідае музей, а супрацоўнікі зачыняюць дзверы да наступнай раніцы?
20 жніўня зноў прыадкрыецца заслона таямніцы, гасцей музея чакае ўнікальная магчымасць не толькі наведаць начны музей, але і прыняць удзел у начной квэст-экскурсіі. Таямніцы, ліхтарыкі і незабыўныя эмоцыі, вы станеце сапраўднымі даследчыкамі Дома Песняра!

Чакаем усіх наведвальнікаў, хто яшчэ не бываў у музеі і жадае пазнаёміцца з домам Коласа ў незвычайным фармаце!

Сустракаемся 20.08 ў 21:00 па адрасе г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа.

Кошт уваходнага квітка – 30 рублёў з чалавека.

Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdhk5Ap6l8r0aqr5QLcVxTczz8ReefPs_5PoxieVzU2Ofma7A/viewform