Начны квэст-экскурсія па музеі
16.09.2025
Ці задумваліся вы калі-небудзь, чым жыве музей пасля закрыцця? Якая атмасфера пануе ў пакоях дома Коласа ноччу, калі апошні наведвальнік пакідае музей, а супрацоўнікі зачыняюць дзверы да наступнай раніцы?
Гасцей музея чакае ўнікальная магчымасць не толькі наведаць начны музей, але і прыняць удзел у начной квэст-экскурсіі. Чакаем усіх наведвальнікаў, хто яшчэ не бываў у музеі і жадае пазнаёміцца з домам Коласа ў незвычайным фармаце!
Сустракаемся 17.09 ў 21:00 па адрасе г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа. Кошт уваходнага квітка – 30 рублёў з чалавека. Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfBAanFz6mG6KlC_65vPa2IRsyz-bxyx7RGZQnuRgmWWEikYw/viewform